У ваўкавыскай папраўчай калоніі здарыўся пажар

У вытворчым цэху ваўкавыскай папраўчай калоніі адбыўся пажар. Як паведамілі ў МНС, выратаваны тры чалавекі.

Сёння, 11 лістапада, а 9:09 выратавальнікі атрымалі паведамленне пра задымленне на тэрыторыі папраўчай калоніі па вул.Ракасоўскага ў Ваўкавыску. Да прыбыцця работнікаў МНС з небяспечнай зоны былі выратаваны двое мужчын. Першы атрымаў апёкі твару і рук, другі - атручэнне прадуктамі гарэння. Выратавальнікі знайшлі на падлозе пад сталом трэцюю ахвяру, мужчыну, і вынеслі на паветра.

Выратаваныя — людзі, якія адбываюць пакаранне ў ВК. Іх даставілі ў раённую бальніцу.

Агнём пашкоджаны драўляныя каркасы для мяккіх крэслаў, закураны сцены і столь у цэху. Ратавальнікі не дапусцілі выхаду полымя на дах, суседнія будынкі таксама былі абаронены і не пашкоджаны.

Прычына пажару высвятляецца, меркаваная версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Падзяліцца
Меткі: Ваўкавыск

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024