У Гродне прынялі Канцэпцыю развіцця веларуху да 2030 г.

Канцэпцыя развіцця веласіпеднага руху ўключае ў сябе падрабязны аналіз стану веларуху Гродна, у тым ліку ў ёй вызначаны цяперашнія праблемы. Але галоўнае — ён змяшчае высновы і прапановы па іх вырашэнні і развіццю веласіпеднага руху ў Гродне ў цэлым на бліжэйшыя 10 гадоў.

Перадумовай да стварэння дакумента стала прыняцце Канцэпцыі развіцця веласіпеднага руху ў Беларусі ў пачатку мінулага года, якая рэкамендуе распрацоўку канцэпцый для населеных пунктаў з колькасцю 50 тыс. чалавек і больш.

«Наяўнасць гродзенскай Канцэпцыі пацвярджае факт, што гарадская ўлада зацікаўлена ў развіцці веларуху не менш за саміх веласіпедыстаў, — распавядае Яўген Ародзь, начальнік аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, — Хтосьці скажа, няма сэнсу ў такой працы, проста пачніце будаваць. Але ў кіраванні горадам не ўсё так проста. Неабходна планаванне гарадской прасторы, пошук сродкаў на рэалізацыю праектаў «.

Так адным з найважнейшых параметраў, пазначаных у канцэпцыі, з’яўляецца працягласць веласеткі па горадзе. Плануецца, што да 2030 года будзе забяспечана стварэнне 130 кіламетраў новых веласіпедных шляхоў, сярод якіх 70 км адасобленых веладарожак і 60 км сумешчаных велапешаходных дарожак. Для параўнання, сёння ў Гродне — 17,65 км веладарожак.


Фотафакт. У Гродне адкрылі першую сапраўдную веласцежку


Канцэпцыя была створана ў рамках праекта «Гарадскі веларух у Беларусі». Працаваць над ёй эксперты праекта і ООВ «ВелаГродна» пачалі яшчэ ў мінулым годзе, у перыяд распрацоўкі новага Генплана г. Гродна. Да ўдзелу ў напісанні канцэпцыі таксама былі запрошаныя арганізацыі, якія ўваходзяць у склад Савета па развіцці веларуху пры Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэце. Перад канчатковым узгадненнем і падпісаннем дакумент быў вынесены на публічнае абмеркаванне з грамадскасцю.

«Канцэпцыя дапаможа гараджанам і горадабудаўнікам памятаць пра тое, што развіццё Гродна без інфраструктуры, зручнай для раварыстаў, ужо немагчыма», — дзеліцца Юлія Каляда, адна з аўтараў Канцэпцыі.

Праца над рэалізацыяй Канцэпцыі вядзецца ўжо цяпер. У 2017 г. быў зацверджаны План па развіццю веларуху да 2020 г. А гэта значыць, што ўжо ў наступным годзе будзе праводзіцца аналіз дасягненняў і распрацоўвацца план на новы перыяд.


Дзень без аўтамабіля адзначылі ў Гродне масавым велапрабегам


Азнаёміцца з тэкстам Канцэпцыі і Планам развіцця веларуху ў Гродне можна на сайце ООВ «ВелоГродно». Раней Канцэпцыя развіцця веларуху была распрацавана і зацверджана толькі ў Мінску.

Канцэпцыя развіцця гарадскога веласіпеднага руху ў Гродне да 2030 г. распрацавана ў рамках рэалізацыі праекта «Развіццё гарадскога веласіпеднага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца установай «Цэнтр экалагічных рашэнняў» сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Мінскае веласіпеднае таварыства».


«Хачу ўбачыць, як жывуць людзі». Велападарожнік едзе ўздоўж усёй мяжы Беларусі


Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024