Гродзенскім РАУС адшукваецца гродзенец Дзімідзенка Віталь Віктаравіч, які нарадзіўся 09.11.1982. Асаблівыя прыкметы: на спіне тры крыжы распяцці. На адным з плячэй пагон. У пахвіннай вобласці надпіс «Каханай жанчыне адмовы няма». На левай кісці рукі літара «В».

У ліпені 2019 паехаў на заробкі ў Расію і з верасня на сувязь не выходзіць. Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй — просьба паведаміць па тэлефонах: міліцыя — 797 700, 797 742 альбо 102. ПСО «ЦентрСпас»: +375 (33) 622 45 20, +375 (29) 701−87−23. ПСО «ЦентрСпас»: centrspas.org. УУС Гродзенскага аблвыканкама: uvd.grodno.by