Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя масмедыі» падвяла вынікі штогадовага конкурсу рэгіянальных СМІ Беларусі. Hrodna.life атрымаў на ім 7 дыпломаў, у тым ліку за самы лепшы сайт, а таксама за найлепшыя гістарычныя матэрыялы і сацыяльны рэпартаж.

У тройку фіналістаў намінацыі «Найлепшы сайт» акрамя Hrodna.life патрапілі таксама Ex-Press.by (Барысаў) і Intex-Press.by (Баранавічы).

Hrodna.life назвалі найлепшым рэгіянальным сайтам 2019 года ў Беларусі

Руслан Кулевіч перамог у намінацыя «Гісторыя»: журы ацаніла яго цыкл успамінаў пажылых гродзенцаў пра Гродна ў 1930−40-х, частка тэкстаў з якога выйшла асобнай кнігай у канцы 2018. У снежні 2019 з’явіцца працяг кнігі - да 28 лістапада можна заказаць яе са зніжкай на Ulej.by.

Руслан Кулевіч расказвае пра сваю кнігу
Руслан Кулевіч расказвае пра сваю кнігу
Ірына Новік атрымала дыплом за найлепшы сацыяльны рэпартаж — тэкст пра Вольгу Вялічку, дырэктарку Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Вольга часта дае інтэрв'ю аб працы ўстановы, але для Hrodna.life пра маму-дырэктарку расказала яе сям’я: муж Сяргей і дзеці - Міша і Радаслава.
У цэнтры - Руслан Кулевіч
У цэнтры — Руслан Кулевіч

Журналісты Hrodna.life траплялі таксама ў фіналісты некалькіх намінацый:

Уладзімір Аплевіч — «Найлепшы матэрыял на тэму экалогіі»

Руслан Кулевіч — «Найлепшая сацыяльная акцыя» і «Краязнаўства»

Ірына Новік — «Найлепшы матэрыял на беларускай мове»

У цэнтры - Уладзімір Аплевіч
У цэнтры — Уладзімір Аплевіч

Што такое Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы

Заснаваная ў 2009 годзе, аб’ядноўвае 15 недзяржаўных прадпрыемстваў з розных рэгіёнаў Беларусі, якія ў межах сваёй вытворчай дзейнасці выдаюць больш за 20 рэгіянальных масава-палітычных выданняў. Галоўная мэта — развіццё асяродку, спрыяльнага для прыватнага выдавецкага бізнесу. Асацыяцыя дапамагае зносінам i абмену досведам незалежных выдаўцоў; спрыяе развіццю рынку рэгіянальных друкаваных CMI; развівае кадравы патэнцыял рэгіянальных кампаній праз рэалізацыю кансультатыўных i трэнінгавых праграм.

У Асацыяцыю ўваходзяць: «Борисовские новости», «Брестская газета», «Бобруйский курьер», «Вечерний Бобруйск», «Вольнае Глыбокае», «Ганцавіцкі час», «Газета Слонімская», Intex-Press, «Інфа-Кур'ер», «Информ-прогулка», «Наша слова», «Рэгіянальная газета», Hrodna.life, Ex-Press.by, «УзГорак».

Hrodna.life назвалі найлепшым рэгіянальным сайтам 2019 года ў Беларусі
Вось такую пачку дыпломаў павязе ў Гродна рэдакцыя Hrodna.life