У Гродне хлопцы праводзілі прыяцеля ў войска — знялі прыватны дом і паклікалі больш за 20 гасцей. У працэсе святкавання яны зрабілі дома пагром. Хлопцы толкам нічога не памятаюць, але шкадуюць аб тым, што здарылася, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

З раніцы ў жылое памяшканне прыйшла гаспадыня і вачам свае не паверыла. Унутры быў бардак, разбіта частка вокнаў, зламаны таршэр, прапаў пыласос, а частка рэчаў з дома плавала ў штучнай сажалцы. Раззлаваная жанчына вырашыла звярнуцца ў міліцыю, і ўжо супрацоўнікі органаў унутраных спраў сталі разбірацца, што адбылося.

Хлопцы толкам нічога не памятаюць, але шкадуюць аб тым, што здарылася. Сваімі сіламі яны спрабавалі адшукаць у сажалцы зніклы пыласос, нават ныралі, але тэхніка аказалася ў аднаго з удзельнікаў застолля дома. Як — зноў жа ніхто не памятае. Арганізатар вечарыны кампенсаваў гаспадыні частку шкоды, у тым ліку страчаныя сродкі ад планаванай здачы катэджа на наступныя суткі іншым людзям. Пасля адпачынку моладзі жыллё апынулася проста непрыдатным для камфортнага знаходжання ў кароткатэрміновай перспектыве. Зараз іх дзеянням даецца прававая ацэнка.