У бліжэйшыя дні пытанне будзе дэталёва абмяркоўвацца на ўзроўні кіраўніка гродзенскага рэгіёну, а папярэднія кансультацыі на гэты конт ужо прайшлі раней. Калі «чырвона-чорныя» уключацца ў гонку за права стаць гаспадарамі вырашальнай стадыі, у іх нядрэнныя шанцы на поспех, — паведамляе pressball.by.

Правядзенне паўфінальных турніраў у Кракаве і Войенсе ў мінулы ўік-энд, напэўна, стане хутчэй мінусам чым плюсам для магчымых польскай і дацкай заявак на фінал. Што да брытанскай, то ў завочнай спрэчцы Нотынгема і Гродна на карысьць беларусаў можа адыграць той факт, што Вялікабрытанія прымала суперфінал Кантынентальнага кубка зусім нядаўна — у студзені 2019 года.

Суперфінал павінен прайсці з 10 па 12 студзеня 2020 года. У фінале Кантынентальнага кубка згуляюць гродзенскі «Нёман», дацкая «Сэндэрыйске», брытанскі «Нотынгем» і польская «Краковія».
Пераможца турніру апроч галоўнага трафея можа атрымаць пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў сезона-2020/21.