На вуліцы 1 Мая гарыць дах жылога будынка насупраць Еўраопта. Працуюць чатыры экіпажы пажарных, стаіць хуткая дапамога.

— Пажарных шмат. Дым, агня няма, — паведамляюць сведкі.

Як даведаўся Hrodna.life, адбылося ўзгаранне на даху. Пацярпелых не выяўлена, прычыны удакладняюцца.

Пажар даху шматпавярховіка ў Гродне патушаны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў 15.45 у Гродзенскім абласным упраўленні МНС.

Пра тое, што з даху 6-павярховага дома па вуліцы 1 Мая ў Гродне ідзе дым, каля 13.50 паведаміў сведка. На месца былі накіраваны ратавальнікі. Гарэў дах.

«Прыцягваліся шэсць адзінак тэхнікі. Пажар ліквідаваны. Праведзена разборка і праліўка будаўнічых канструкцый. Пажарныя не далі распаўсюдзіцца агню па ўсёй плошчы даху і на жылыя памяшканні», — адзначылі ў МНС. Людзі не пацярпелі.

Прычына пажару высвятляецца. Асноўная версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры будаўнічых працах.