Пустуючы дом у вёсцы Запур’е, што ў кіламетры ад Літвы, сышоў з малатка ў пяць разоў даражэй за свой першапачатковы кошт, паведамляе rgazeta.by.

Агульная плошча будынка — 35,9 кв. м (з сенцамі - 55 кв. м), ступень зносу — 58 адсоткаў. Стартавы кошт — 3 300 рублёў. На пусты дом прэтэндавалі тры ўдзельнікі. Адзін з іх таргаваўся да 6,5 тысячы рублёў, потым засталіся двое. У выніку будынак дастаўся новаму гаспадару за 17 300 рублёў, паведамілі ў Парэцкай сельвыканкаме. Плюс яму давядзецца пакрыць выдаткі на падрыхтоўку дакументацыі - 1 138 рублёў.

Запур’е — вёсачка невялікая, размешчаная на беразе вядомага возера Дуб, якое падзяляе Беларусь і Літву. Да дзяржаўнай мяжы з суседняй краінай — менш за кіламетр, да Гродна — каля 40 км. Запур’е ўваходзіць у памежную зону. У населеным пункце — 23 дамы, зарэгістравана 19 жыхароў. Тут прыгожыя месцы, менавіта гэта і прыцягвае грамадзян.