Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Навагодні кірмаш у Гродне адкрыецца 7 снежня. Што там будзе - Hrodna.life - навіны Гродна

Напярэдадні Калядаў і Новага года ў Гродзенскай вобласці правядуць каля 50 святочных навагодніх кірмашоў. Першыя адкрыюцца 7 снежня.

Кірмашы будуць працаваць ва ўсіх раёнах вобласці. Самы вялікі ў Гродне па традыцыі разгорнецца на плошчы Леніна: тут можна будзе выпіць сагравальныя напоі, пад’есці, купіць сувеніры, плануюцца і забаўляльныя мерапрыемствы, піша belta.by.

«Першыя кірмашы адкрыюцца ўжо 7 снежня. У гэты дзень у рэгіёне адбудзецца цырымонія запальвання агнёў на елках. Рэжым працы ў кірмашоў розны. Некаторыя адкрыюць у святочныя і выхадныя дні, у Гродне навагодні кірмаш будзе працаваць з 7 снежня па 15 студзеня», — распавялі ва ўпраўленні гандлю і паслуг Гродзенскага аблвыканкама.

Ужо пачаўся сезон святочнай гандлю ў крамах вобласці: павялічылася колькасць тавараў навагодняй тэматыкі, плануюцца распродажы і акцыі. У гандлёвыя арганізацыі ўжо завезлі каля 50 тыс. салодкіх навагодніх падарункаў - траціна з іх сфарміравана гандлёвымі сеткамі самастойна. Бліжэй да Новага года будуць павялічаны пастаўкі мандарынаў.

hrodna.life/2019/11/25/novyi-god-u-hrodna/

У рэгіёне адкрыюць каля 160 ёлачных базараў. Амаль два дзясяткі з іх будуць працаваць у абласным цэнтры. Актыўны продаж ёлак у некаторых раёнах пачнецца ўжо 18 снежня, хоць большасць ёлачных кірмашоў адкрыецца 20 снежня.