Самалячэнне настойкай з чырвонага мухамора ледзь не скончылася трагедыяй для жыхаркі Гродзеншчыны, паведамляе tvgrodno.by.

Нетрадыцыйным спосабам палепшыць здароўе намагалася 63-гадовая жанчына. Яна выпіла настойку з вялікай канцэнтрацыяй грыбнога яду і амаль адразу адчула сімптомы атручэння. Толькі своечасовы зварот па медыцынскую дапамогу дазволіў выратаваць жанчыне жыцце, — сведчаць эксперты.

Падобных выпадкаў свядомага ўжывання небяспечных (атрутных) мухамораў на Гродзеншчыне апошнія 10 год не фіксавалася.

Эксперты кажуць, што нельга ўжываць незнаёмыя грыбы, а настойку з мухамораў можна выкарыстоўваць толькі для вонкавага прымянення.