Навіны

Рабін, цырульня і Статут ВКЛ. Што можна ўбачыць у яўрэйскай экспазіцыі музею ў Іўі. ФОТА

Новая заля, прысьвечаная габрэйскай тэматыцы, адкрылася ў Іўеўскім музэі нацыянальных культураў у канцы лістапада. Выстаўленыя экспанаты зь Іўя, пэўнымі артэфактамі падзяліліся менскія музэі. Пакой стварылі дзякуючы спонсарскай дапамозе Слонімскага мясакамбінату".

Як піша «Радыё С**бода», перад апошняй вайной у Іўі жылі больш за 3000 габрэяў (76% усяго насельніцтва). Амаль усе яны загінулі ад рук нацыстаў у іўеўскім гета. Паводле перапісу 2009 году тут заставалася толькі двое габрэяў.

Першаю наведнікі бачаць фігуру рабіна, які чытае Тору на адмысловым узвышэньні (біме).

Рабін чытае Тору

Тора
Тора 1910 году з друкарні Цэдэрбаўма. Яд — указка для чытаньня Торы. ХХ стагодзьдзе
Фрагмэнт Торы ў выглядзе скрутку. Канец XVIII — пачатак XIX стагодзьдзяў

Вобраз скрыжаляў Старога Запавету. ХХ стагодзьдзе
Сьцяна за сьпіной рабіна паўтарае выглядам сьцяну ў адной з іўеўскіх сынагогаў. Перад вайной іх было тры, адну зруйнавалі, дзьве астатнія аддалі сёньня пад спартовую школу.

У куце стаіць частка мацэвы — надмагільнай пліты — і кавалак агароджы ад габрэйскіх могілак у Іўі XIX стагодзьдзя. Яны месьціліся за горадам.

Мацэва па нябожчыцы Р. Кабак (першая палова XX стагодзьдзя) і частка агароджы могілак
На стэндзе пасярэдзіне пакою сабраныя выявы сынагогаў, якія былі ў Беларусі.
Сынагогі Беларусі
Тут узнавілі адрэзак Бэрнардынскай вуліцы (цяпер вуліца Карла Маркса) у Іўі міжваеннае пары. Пад нагамі камяні быццам сапраўднага бруку. У пэрспэктыве вуліцы, выяўленай мастаком Аляксеем Навумчыкам, відаць касьцёл, ля якога яшчэ няма фігуры Езуса з раскінутымі рукамі, як у Рыё-дэ-Жанэйра, хаты, мосьцік.

Фрагмэнт міжваеннай забудовы Іўя

Бэрнардынская вуліца, мастак Аляксей Навумчык
Зьлева стаіць жылы дом. На шыльдзе напісана, што тут жыве Арон Шварц. Праз адчыненыя вокны можна ўбачыць гаспадыню. Яна сядзіць за сталом, накрытым да сьвяточнай пятнічнай вячэры, прысьвечанай Субоце.
Жылы дом у Шабат

Стравы для сэдэру — рытуальнай сямейнай бяседы на пачатку Пэсаху. Дранікі габрэі называюць латкес
Габрэйскі каляндар
Ханукія (трэцяя чвэрць ХХ стагодзьдзя) — сьветач, які запальваюць на Хануку, дзень перамогі сьвятла над цемрай, надзеі над роспаччу. Супадае з днём зімовага сонцастаяньня
Справа месьціцца цырульня Давіда Бэндэра. Фота 14
Млын у Іўі, фота 1916 году

Аптэка ў Суботніках, фота 1930-х гадоў
На адным са стэндаў можна перасунуць шыльды і паглядзець, як называліся вуліцы мястэчка. Крывую перайменавалі ў Чкалава, Наваградзкую — у Леніна, Віленская стала 1-га Мая, а Рыначная — Камсамольскай.
Стэнд з гістарычнымі назвамі вуліц і здымкамі мястэчак вакол Іўя

Аўтэнтычныя назвы вуліц замянілі савецкімі

Плян мястэчка Іўя 1932 году
Тут можна ўбачыць амулет, які насілі насілі як юдэі, гэтак і мусульмане, — хамсу. Гэта выява далоні, якую рабілі з падручных матэрыялаў. Юдэі яе яшчэ называюць рука Мірыям, а мусульмане — рука Фацімы.

Ёсьць легенда, што аднойчы муж прывёў дахаты другую жонку. Першая жонка ў той момант варыла халву. Яна настолькі зьдзівілася і адчула разлуку з мужам, што надалей мяшала гарачую халву голай рукой, не адчуваючы болю. Выява далоні ва ўсходняй культуры лічыцца сымбалем вернасьці.

Хамса
Незвычайны экспанат — рэлігійная кніга ў вокладцы «Дакумэнты зьнешняй палітыкі СССР». Яе перадала ўраджэнка Іўя Тамара Барадач, якая цяпер жыве ў Ізраілі. Кніга належала ейнаму бацьку, партыйнаму работніку. Так ён хаваў забароненую літаратуру.

Рэлігійная кніга схаваная пад савецкай вокладкай
Яшчэ адна цікавая кніга — копія Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году. Надрукаваны на беларускай мове ў віленскай друкарні Мамонічаў (дзейнічала з 1574 году). Пасьля далучэньня тэрыторыі Беларусі да Расейскай імпэрыі Статут працягваў дзейнічаць у Віленскай, Горадзенскай, Менскай губэрнях да 1840 году.
Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году
Іўеўскі музэй нацыянальных культураў заснаваны ў 2009 годзе. Гэта адзіны ў Беларусі музэй такога профілю. Тут таксама працуюць залі, прысьвечаныя гісторыі Іўеўскага раёну, беларускім татарам і Другой сусьветнай вайне.
Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024