У «Прывалцы» зноў канфіскавалі гарбату «Rеlax» з марыхуанай

У расіяніна, які на Toyota заязджаў у Беларусь, памежнікі канфіскавалі травяную гарбату з каноплямі. Выпадак адбыўся 5 снежня ў пункце пропуску «Прывалка», паведамляе rgazeta.by.

Падчас агляду аўтамабіля 38-гадовага мужчыны службовы сабака зрэагаваў на скрынку, што ляжала ў салоне на заднім сядзенні. У ёй апынулася травяная гарбата «Rеlax» з лісцем канопляў. Яна, па словах начальніка службы інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Гродзенскай памежнай групы Надзеі Масевіч, канфіскавана для правядзення экспертызы. Спецыяліст адзначыла, што за перамяшчэнне наркатычных сродкаў праз дзяржмяжу прадугледжана адказнасць па артыкуле 328−1 КК РБ.

Дарэчы, гэта ўжо не першы аналагічны выпадак за апошні час. 15 лістапада грамадзянін Літвы спрабаваў правезці дзве ўпакоўкі травяной гарбаты «Rеlax» з наркотыкам праз пункт пропуску «Прывалка». Пры гэтым мужчына сцвярджаў, што набыў яе ў звычайнай краме. Такую ж гарбату службовы сабака знайшоў і ў багажніку Audi, на якой 23-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці 16 лістапада спрабаваў перасячы беларуска-польскую мяжу ў пункце пропуску «Беняконі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024