Навіны

У Гродзенскай вобласці даражэе праезд з 15 снежня

З 15 снежня ў Гродна і рэгіёнах даражэе праезд у грамадскім і прыгарадным транспарце. Кошт талонаў павышаецца таксама ў Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцях, паведамляе T*T.BY.

Цяпер праезд на звычайных і хуткасных маршрутах складзе 60 капеек замест 55, на экспрэс — 70 капеек замест 65.

Акрамя таго, зменяцца максімальныя тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі ў рэгулярных зносінах. Кошт за адзін кіламетр праезда складзе:

  • на звычайных маршрутах — 0,08 рубля (зараз — 0,07 рубля);
  • на хуткасных маршрутах — 0,1 рубля (зараз — 0,09 рубля);
  • на экспрэс маршрутах — 0,11 рубля (зараз — 0,10 рубля);
  • на дадатковых рэйсах — 0,1 рубля (зараз — 0,09 рубля).

Апошні раз цэны на праезд у грумадскім і прыгарадным транспарце павышаліся ў лістападзе 2018 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024