Навіны

Ці будзе 2 студзеня дзяржаўным выхадным без адпрацовак, вырашае Лукашэнка

Ці стане 2 студзеня дзяржаўным выхадным днём, у самы бліжэйшы час вырашыць Аляксандр Лукашэнка. Раней прэм’ер-міністр Сяргей Румас казаў, што праект указа аб выхадным дне накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта.

«Нам стала вядома з вельмі надзейных крыніц: проста цяпер на стале ў прэзідэнта распараджэнне пра абвяшчэнне 2 студзеня выхадным. Без пераносаў усялякіх, гэта значыць проста адпачываем і не адпрацоўваем потым. Рашэнне будзе прынята ў бліжэйшыя дні! «- паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».

Ці пачне дзейнічаць гэтае рашэнне ўжо бліжэйшага другога студзеня ці толькі праз год — не ўдакладняецца, піша t*t.by.

Цяпер графік выхадных выглядае так:

  • 25 снежня
  • 1 студзеня
  • 2 студзеня (з адпрацоўкай у суботу, 4 студзеня)
  • 6 студзеня (з адпрацоўкай у суботу, 11 студзеня)
  • 7 студзеня

Петыцыю пра тое, каб зрабіць выхадным 31 снежня, падпісалі больш за 15 тысяч чалавек. Ва Урадзе гэтая прапанова падтрымкі не знайшла.

— Урад не падтрымлівае ўсталяванне 31 снежня выхадным у сілу рознага шэрагу прычын — вытворчых і дзесьці асабістых, — расказаў прэм’ер. — Я не ведаю, як у вашых калектывах, але большасць апытаных калектываў не жадалі пазбаўляцца працоўнага дня 31 снежня для таго, каб мець магчымасць павіншаваць сваіх калегаў з надыходзячым Новым годам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024