Здароўе і спорт

Паўабаронцу «Нёмана» прызналі найлепшым футбалістам у Кыргызстане

19-гадовага Гулжыгіта Алыкулава, які з 2019 года выступае за «Нёман», у Кыргызстане прызналі найлепшым гульцом. Цырымонія ўзнагароджання праходзіла ў Бішкеку 23 снежня.

Згодна з рашэннем спецыяльнай камісіі з Федэрацыі футбола Кыргызстана найлепшым футбалістам 2019 г. прызнаны Гулжыгіт Алыкулаў. На званне найлепшага футбаліста года таксама прэтэндавалі абаронца мінскага «Дынама» Валерый Кічын і паўабаронца бангладэшскага «Абахані Лімітэд» Эдгар Бернхардт.


Чытайце таксама: Алыкулов хочет в Европу и «Неман» готов его отпустить


Алыкулаў у 2019 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную Кыргызстана і паспеў згуляць за яе 5 гульняў, у якіх забіў два галы. Таксама ў яго актыве 23 гульні за «Нёман» у чэмпіянаце Беларусі, у якіх ён забіў 4 мячы.


Чытайце таксама: Полузащитник «Немана» Алыкулов рассказал почему не захотел переезжать в Казахстан
Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024