Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

«Стала сумна». Упершыню вазочнік з Беларусі паедзе ў кругасветнае падарожжа - Hrodna.life - навіны Гродна

Саша Аўдзевіч з Ліды сабраўся ў кругасветнае падарожжа ў 2020 годзе. Наколькі яму вядома, ён першы вазочнік у свеце, які мае намер аб’ехаць зямны шар, піша «Радыё С**бода».

Старт плануецца з Менску 25 сакавіка. Адтуль Саша паедзе ў Кіеў, а потым на ўсход, праз Індыю і Тайланд у ЗША. Дахаты будзе вяртацца праз Заходнюю Еўропу. Маршрут прыблізны і, магчыма, зменіцца. Хлопец разлічвае вандраваць больш за год. У дарозе будзе сам.

Перасоўвацца вазочнік будзе на хэндбайку, тым самым, на якім у 2016 годзе праехаў 4 тысячы кіламетраў па Еўропе. Пры неабходнасці Саша паляціць самалётам або паплыве паромам.

Навошта яму гэтыя прыгоды, Аўдзевіч яшчэ не да канца асэнсаваў.

«Хіба стала сумна. Я не магу цяпер асэнсаваць сваю мэту і расказаць. Калі б мог, то не паехаў бы ў падарожжа, а пісаў бы кнігі і прадаваў», — кажа хлопец.

Адначасова ён хоча сваёй кругасветкай паказаць, наколькі важна, каб у свеце была роўнасць паміж рознымі групамі людзей, у тым ліку людзей з інваліднасцю.

У дарозе Саша плянуе весці відэаблог, праводзіць сустрэчы, наведваць офісы ААН, дзе ён цяпер валанторыць. Ён падкрэслівае, што гэта ягонае асабістае падарожжа, а не піяр-праект, над якім працуе група маркетолагаў.

Пакуль хлопец рыхтуецца ў дарогу. Самае складанае — рыштунак.

«У свеце не існуе прыстасаванняў для падарожжа людзей з інваліднасцю. Ніхто ня верыць, што гэта магчыма. Я сам усё прыдумляю, замаўляю», — расказвае мужчына.

Ён удасканальвае хэндбайк, бо цяпер дыстанцыя будзе значна большая, чым чатыры гады таму. На гэта трэба некалькі тысяч долараў. Багаж разам з вазком будзе важыць каля 20 кілаграмаў.

Мама, якая апякуецца сынам з інваліднасцю, паставілася да задумы скептычна. Сябры ў сацыяльных сетках папярэджваюць пра небяспекі. Але сам Саша дарогі не баіцца.

«Не сказаў бы, што страшна. Адзінае, што халаднавата будзе ўвесну», — кажа ён.