Мабільныя датчыкі хуткасці на беларускія дарогі вернуць у бліжэйшы час, але зменіцца падыход да іх усталёўкі, паведаміў БЕЛТА начальнік УДАІ МУС Дзмітрый Карзюк.

Дзмітрый Карзюк растлумачыў, што мабільныя датчыкі хуткасці кожны месяц мяняюць сваю дыслакацыю. «Гэты месяц не стаў выключэннем. Мы больш дэталёва падышлі да пытання. У бліжэйшы час датчыкі кантролю хуткасці з’явяцца», — сказаў начальнік УДАІ. Ён дадаў, што «ужо вызначаны каля 20 месцаў, дзе будуць працаваць датчыкі з унясеннем карэкціроўкі па пэўных хуткасным рэжымам».

Месца ўстаноўкі гэтых датчыкаў будуць вызначацца па іншых крытэрах. ДАІ будзе ўлічваць колькасць ДТЗ, якія адбыліся з-за перавышэння хуткасці.

Як паведамлялася, мабільныя датчыкі хуткасці прыбралі з дарог у Беларусі з 19 снежня. Усяго ў краіне 540 датчыкаў фотафіксацыі, з іх мабільных усяго 57. Тады правялі рэвізію дарожных знакаў з улікам аналізу здарэнняў і ўнеслі карэкціроўкі.