У Палескім радыяцыйным запаведніку пабудуюць каняферму, цэх па перапрацоўцы рыбы

У Палескім радыяцыйным запаведніку плануецца запусціць некалькі новых вытворчасцяў. Гаворка ідзе пра каняферму, дрэваапрацоўчы цэх і цэх па перапрацоўцы рыбы. На гэтыя мэты з бюджэту будзе вылучана 2,1 млн рублёў.

Каняферма на 200 галоў з’явіцца ў вёсцы Варацец Хойніцкага раёна, за 40 км ад Чарнобыльскай АЭС, піша euroradio.fm. Цэх па перапрацоўцы рыбы будзе рэканструяваны ў саміх Хойніках (55 км ад ЧАЭС). А ў Нароўлі (60 км ад ЧАЭС) будзе створана новая дрэваапрацоўчая вытворчасць.

Коні на каняферме ў Палескім запаведніку / Гомельская праўда
У 2018 годзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім карэктуецца дапушчальная дзейнасць на тэрыторыі запаведніка. Цяпер рака Прыпяць, якая знаходзіцца ў яго межах, аднесена да рыбалоўных угоддзяў. Там можна займацца прамысловым рыбалоўствам.

«Цяпер пачынаем практыкаваць рыбалку на рацэ Прыпяць. Там жа і сом, і плотка, і шчупак, і лешч. Лавіць можна будзе ўсіх. Што да радыяцыі, то адкрытыя вадаёмы, праточныя — праходзяць па ўсіх нормах», — раней казаў першы намеснік дырэктара Палескага радыяцыйнага запаведніка Генадзь Гапоненка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024