У Палескім радыяцыйным запаведніку плануецца запусціць некалькі новых вытворчасцяў. Гаворка ідзе пра каняферму, дрэваапрацоўчы цэх і цэх па перапрацоўцы рыбы. На гэтыя мэты з бюджэту будзе вылучана 2,1 млн рублёў.
![У Палескім радыяцыйным запаведніку пабудуюць каняферму, цэх па перапрацоўцы рыбы](https://euroradio.fm/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/polesskiyzapovednik.png?itok=yZ6WVauQ&c=6eba71e767ad65b671421e360a75f1c3)
Каняферма на 200 галоў з’явіцца ў вёсцы Варацец Хойніцкага раёна, за 40 км ад Чарнобыльскай АЭС, піша euroradio.fm. Цэх па перапрацоўцы рыбы будзе рэканструяваны ў саміх Хойніках (55 км ад ЧАЭС). А ў Нароўлі (60 км ад ЧАЭС) будзе створана новая дрэваапрацоўчая вытворчасць.
«Цяпер пачынаем практыкаваць рыбалку на рацэ Прыпяць. Там жа і сом, і плотка, і шчупак, і лешч. Лавіць можна будзе ўсіх. Што да радыяцыі, то адкрытыя вадаёмы, праточныя — праходзяць па ўсіх нормах», — раней казаў першы намеснік дырэктара Палескага радыяцыйнага запаведніка Генадзь Гапоненка.