Апошнія некалькі гадоў прадпрыемствы і арганізацыі ўдзельнічаюць у конкурсе, дзе прадстаўляюць сваё бачанне навагодняй ялінкі. Удзельніц усталёўваюць у парку Жылібера. У гэтым годзе іх было 52, паведамляе grodnoplustv.by.

Сёлета першае месца заняла елка прадпрыемства «Белкард».

Елка ад "Белкард"
Елка ад «Белкард»

Елка ад "Белкард"
Елка ад «Белкард»
На другім месцы апынулася Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры.
Гродненское агентство по государственной регистрации и земельному кадастру
Елка Агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры
Гродненское агентство по государственной регистрации и земельному кадастру

Трэцяе падзялілі два ўдзельнікі: Гродзенскі мясакамбінат і «Гродна Азот».

Для падвядзення вынікаў была створана спецыяльная камісія. Яны ацэньвалі працы па наступных крытэрах: арыгінальнасць дызайну, якасць і трываласць мацавання, яго эстэтычнасць, бяспека ўстанаўлення ялінкі.

Юрый Кубараў, член Беларускага саюза дызайнераў, кажа, што ў ялінках прадпрыемствы адлюстравалі сваю дзейнасць, і з кожным годам яны больш сур’ёзна падыходзяць да гэтай забавы. Праўда, некаторыя прадпрыемствы прадставілі такія ж ялінкі, як і ў мінулым годзе. Яны былі зняты з конкурсу.