Першая сустрэча клуба прайшла 18 студзеня і сабрала 30 гасцей. Тут раней за астатніх гродзенцаў пачулі новыя песні і паглядзелі відэаінсталяцыі і карціны. Збіраецца закрыты клуб у тату-салоне «Адважнае Сэрца». Трапіць на вечарыну можна толькі па асабістым запрашэнні аднаго з трох арганізатараў - музыканта Юрыя Дубовіка, гарадской актывісткі Дар'і Нячай і гаспадара салона Ігара Бірукова.

Закрыты клуб для творчых людзей арганізавалі ў Гродне. Патрапіць можна толькі па знаёмстве

Сярод удзельнікаў былі музыкі, мастакі, паэты, фатографы, блогеры, дызайнеры, прадстаўнікі байк-рухаў, майстры рамеснікі, журналісты і іншыя творчыя людзі Гродна.

«Спачатку я проста хацеў неяк цікава выкарыстоўваць прастору майго салона ў непрацоўны час. Арганізоўваў некалькі музычных кватэрнікаў, але хацелася чагосьці большага, цікавага, карыснага. Распавёў пра гэта Дашы і Юру і пачалі развіваць тэму. Так прыйшла ідэя арганізаваць клуб, дзе маглі б збірацца творчыя людзі, знаёміцца,
ствараць сумесныя праекты, дапамагаць адзін аднаму. Мы ўсе варымся ў коле сваіх знаёмых, а гэта рэальны шанец выйсці з зоны камфорту і абмяняцца тусоўкамі».

Вечарынкі плануюць праводзіць раз у месяц. На кожнай будуць прэзентаваць новыя творы, якіх яшчэ не паказвалі шырокай публіцы. На першай прайшло адразу некалькі прэзентацый.

Гродзенскі фольк-рок гурт «Вочы» прадставіў песню «Матуля». Яна настолькі новая, што не ўвайшла нават у самы апошні альбом, які зараз рыхтуецца да выпуску. Кампазіцыя будзе выконвацца ў канцэртных праграмах 2020 года. Дар’я Багаслова і Дзмітрый Брытанаў прадставілі песні, які ўвойдуць у новы альбом «Мроі імклівых дзён».

Закрыты клуб для творчых людзей арганізавалі ў Гродне. Патрапіць можна толькі па знаёмстве

Дар’я Багаслова выступіла не толькі выканаўцам у групах «Вочы» і «Раса мечтателей», але і як мастачка. Госці вечарыны першымі паглядзелі відэа-прэзентацыю карціны Дар'і «Изнанка повседневности», якая была скончаная перад Новым Годам. Дар’я плануе выставіць працу на аўкцыён з пачатковым коштам у 600 $.

Закрыты клуб для творчых людзей арганізавалі ў Гродне. Патрапіць можна толькі па знаёмстве

Саліст ска-панк гурта «The Goonzz!» Аляксей Пасікаў упершыню выканаў песню «Тот день, когда умру». Гэтая кампазіцыя хутчэй за ўсё застанецца ў акустычным сола-фармаце. Яна таксама не ўвайшла ў апошні альбом гурта. Цяпер «гунсы» пачалі рыхтаваць адмысловую акустычную праграму для выступаў на сустрэчах клуба.

Закрыты клуб для творчых людзей арганізавалі ў Гродне. Патрапіць можна толькі па знаёмстве

Скончыў музычную праграму Аляксандр Гайваронскі: каверамі і аўтарскімі песнямі.

Наступная сустрэча клуба рыхтуецца ўжо да 15 лютага. Падрабязнасці праграмы пакуль не выдаюць.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]