Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Футбольны "Нёман" выйшаў з адпачынку. Што новага? - Hrodna.life - навіны Гродна

У панядзелак 20 студзеня футбольны «Нёман» афіцыйна выйшаў з адпачынку. Да падрыхтоўкі да новага сезона пачало 22 футбаліста. Сярод іх гульцы леташняга складу, тыя, хто вярнуўся з арэнды і патэнцыйныя навабранцы.

Першая трэніроўка «Нёмана» ў 2020 годзе прайшла ў футбольным манежы. Адразу пасля адпачынку галоўны трэнер каманды Ігар Кавалевіч правёў двухбаковую гульню, дзе моладзь адыграла супраць «старых».

У складзе зборнай «старых», разам з прадстаўнікамі трэнерскага штаба, па тайме адыгралі варатары Сяргей Курганскі і Дзмітрый Дудар. Сярод палявых гульцоў Валерый Жукоўскі, Аляксей Лягчылін, Гіоргій Кантарыя, Глеб Рассадкін, Артур Слабашэвіч і патэнцыйны пачатковец Андрэй Васільеў.

У складзе каманды моладзі супраць вопытных выйшлі варатары Артур Маліеўскі і Максім Шышлоў, палявыя гульцы Раман Вягера, Яўген Сакута, Павел Цеслюкевіч, Яўген Ляшко, Павел Забелін, Даніл Копач, Алег Мурачоў, Уладзіслаў Яцкевіч, Кірыл Карпенка, Ягор Хвалько, які вярнуўся з арэнды, і Дзмітрый Іваноў, які знаходзіцца на праглядзе.

Па выніку двухбакоўкі моладзь не пакінула сваім апанентам ніводнага шанцу на поспех. Пяць мячоў у складзе каманды забілі Павел Забелін, Яўген Сакута, Дзмітрый Іваноў і два Раман Вягера, які і адкрыў лік у гэтым матчы.

Патэнцыйныя навічкі

На першай трэніроўцы прымалі ўдзел два патэнцыйныя пачаткоўцы: Андрэй Васільеў (1992) — абаронца, выхаванец піцерскага «Зенита», які ў мінулым сезоне выступаў за «Тарпеда-Мінск» і «Гомель», і Зміцер Іваноў (1997), нападаючы, выхаванец віцебскай спартыўнай школы «Камсамолец», два апошнія сезоны гулец правёў у «Оршы».

Хто пакінуў «Нёман»

Гродзенскую каманду пакінулі: паўабаронцы Арцём Канцавы, Алег Еўдакімаў (перайшлі ў «Мінск»). Не было на першай трэніроўцы Андрэя Якімава, Міхаіла Бабічава і Максіма Лукашэвіча. Пакінулі табар гродзенцаў мексіканец Альберта Морын — перайшоў у «Карэкаминос» (Мексіка, Д2) і камерунец Жуніёр Атэменг — у Энергетык-БДУ. Што тычыцца аднаго з лідараў каманда Гульжыгіта Алыкулава, то інфармацыі пра паўабаронцу пакуль яшчэ няма. Але раней Кавалевіч заяўляў што Алыкулаў пакіне каманду.

Бліжэйшыя планы

Да ад’езду на традыцыйны турнір «Белазавец», які пройдзе ў Жодзіне, гродзенская каманда правядзе дома адзін таварыскі матч. У суботу, у футбольным манежы, гродзенцы прымуць «Гарадзею», якую трэніруе Алег Радушка. Матч пачнецца ў 16:00, уваход вольны.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life