Амбасадар Польшчы ў Беларусі прыехаў у Гродна абмеркаваць культуру і супольныя канцэрты

У Гродна прыязджаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі. На сустрэчы са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым адной з ключавых тэмаў стала супрацоўніцтва Польшчы з Гродзенскай вобласцю ў культурнай сферы. У прыватнасці, арганізацыя сумесных канцэртаў прафесійных музыкантаў і выканаўцаў, піша rgazeta.by.

Магчыма, першае такое мерапрыемства Гродзенская абласная філармонія прыме ўжо восенню гэтага года, пакуль вядуцца перамовы.

— Кожная сустрэча з кіраўніцтвам рэгіёну максімальна прадуктыўная, — падкрэсліў Артур Міхальскі. — Шмат што робіцца для захавання і падтрымання агульнай культурнай спадчыны. У прыватнасці, у мінулым годзе быў адрамантаваны дах у Доме-музеі музыканта Чэслава Немэна ў Старых Васілішках Шчучынскага раёна. Такія канкрэтныя крокі вельмі дапамагаюць у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва.

Чарговая ініцыятыва — правядзенне сумесных канцэртаў, якія дазволяць прадэманстраваць дасягненні ў галіне культуры дзвюх краін. Яны таксама, на думку ганаровага госця, маглі б стаць добрай пляцоўкай для пачаткоўцаў выканаўцаў, музыкаў.

У сваю чаргу Уладзімір Краўцоў адзначыў, што Гродзеншчына зацікаўлена ва ўзаемадзеянні ў розных сферах. Ужо не першы год у рэгіёне рэалізуецца немалая колькасць праектаў, у тым ліку з прыцягненнем польскага капіталу. Асаблівая ўвага надаецца турыстычнай сферы. Як наглядны прыклад — трансмежавы веламаршрут «АўгустВела». Таксама маюцца напрацоўкі ў сферы лагістыкі, у прыватнасці, па перавозках чыгуначным транспартам. Наладжаны і культурныя кантакты, а правядзенне сумесных мерапрыемстваў іх толькі ўмацуе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024