Гродзенскі Новы Свет працягнуць зносіць? На аўкцыён выстаўлены будынкі па 17 верасня

На сайце Гродзенскага цэнтра нерухомасці ў раздзеле «Праектаванне» з’явіўся ўчастак пад забудову, размешчаны у раёне будынкаў 59/2 і 59/3 па вуліцы 17 верасня ў раёне Новы Свет.

Шматкватэрны жылы дом прапануюць узвесці на праве арэнды ўчастка і з умовай адсялення і зносу цяперашніх пабудоў. Плошча участка — 0,243 га, максімальная мяжа вышыні забудовы акрэслена як не больш за 11 м для падлогі верхняга паверха.

Будынкі, прапанаваныя пад знос, з’явіліся там у пачатку ХХ ст., меркавана, у 1920-я гады. Аднапавярховыя неатынкаваныя дамы ўзведзены з характэрнай жоўтай цэглы, складаюць адзіны ансамбль. Карніз аздоблены «сухарыкамі», лучковыя перамычкі вокнаў з замкамі. Гэта прыклады цаглянай эклектыкі. Будынкі знаходзяцца ў ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра Гродна.

Чытайце таксама: Закон пра зону: ці дапаможа новы дакумент уратаваць Гродна ад разбурэння

Будынкі знаходзяцца на былой вуліцы Фабрычнай. Гэта дамы для працоўных казённага віннага склада (фабрыкі гарэлкі) які ў пачатку ХХ ст. размяшчаўся на рагу вуліц 17 верасня і Ціміразева, дзе цяпер стаянка. Праз гэта вуліца паміж «Еўраоптам» і гэтымі дамамі раней называлася Манапалёвая (дзяржава мела манаполію на рэалізацыю алкаголю). Пасля апошняй вайны туды перанеслі цэх па зборцы ровараў.

У 1946 годзе па адрасе 17 верасня, 59 працавала мэблева-механічная фабрыка, якая вырабляла таксама балалайкі і гітары. Будынак самой фабрыкі не захаваўся.

Чытайце таксама: Дзесяць страчаных аб’ектаў, якія маглі б стаць «фішкай» турыстычнага Гродна

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Урыцкага адкрылася новае кафэ: 100 гадоў таму там было месца з такой жа назвай

Кафэ "У Грушы" адкрылася ў тэставым рэжыме па адрасе Урыцкага, 26. У меню - сняданкі…

14 чэрвеня 2024

Гродзенская вобласць — на другім месцы па колькасці медыкаў. Дзе яны працуюць і колькі зарабляюць?

У Гродзенскай вобласці на 10 тыс. чалавек прыпадае 57 урачоў-практыкаў і 142 сярэднія медработнікі. Больш…

14 чэрвеня 2024

Куды зніклі нігерыйцы? Раскрыта знікненне трох нацыянальнасцей з Фестывалю культур у Гродне

У XIV Фестывалі нацыянальных культур у Гродне павінны былі прыняць удзел 36 нацыянальнасцей. Але насамрэч…

14 чэрвеня 2024

Палітэмігранты прадалі кватэру ў Беларусі: цяпер суд у Гродне хоча адмяніць здзелку

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна пачаўся грамадзянскі працэс аб адмене здзелкі куплі-продажу кватэры. Ініцыятарам стала…

13 чэрвеня 2024

На гарадскі выпускны ў Гродне закрыюць вуліцы ў цэнтры і забароняць прадаваць алкаголь

Агульнагарадскі выпускны пройдзе ў Гродне 14 чэрвеня 2024 года з 18.00 да 23.00. У сувязі…

13 чэрвеня 2024

Міліцыянт са Свіслачы атрымаў маральную кампенсацыю. Хоць справу за абразу спынілі

Беларус размясціў на старонцы ў "Аднакласніках" фота міліцыянта са Свіслачы і напісаў абразлівы каментар. Распачалі…

13 чэрвеня 2024