У Гродне адкрылася выстава стрыт-арту ў кавярні. Яе падрыхтавалі за чатыры дні

Выстава «HELLO MY NAME IS …» — гэта першая ў Гродна стрыт-арт і графіці выстава ў закрытай арт-прасторы. Мастак Аляксандр Крыпак падрыхтаваў яе за чатыры дні. Яна адкрылася 21 студзеня ў кавярні «АvaCava».

У прасторы прадставілі палотны, фота і калажы. Яны адлюстроўваюць вулічную культуру і эмацыйны душэўны парыў мастака, які ён перадаў праз графічныя вобразы. Выстаўка знаёміць гледача з вулічнымі тэндэнцыямі ўрбанізацыі горада ў яго пастаянным руху і развіцці.

— У нас сёння незвычайная выстава, бо ў прасторы паказваецца вулічнае мастацтва. Гэтак жа незвычайна і прыемна, што гэта дэбютная выстава Аляксандра Крыпака. З чым мы яго віншуем , — кажа Кацярына Петруцый, арганізатарка выставы.

На адкрыцці выставы вырашылі дадаць інтэрактыву. Кожны мог узяць налепкі-стыкеры, напісаць на іх сваё імя і прыляпіць. Альбо папрасіць мастака зрабіць стылізаваны надпіс. Так людзі маглі ведаць, як каго завууць, і стаць бліжэй адзін да аднаго.

Таксама кожны мог пакінуць надпіс на дзвярах, якія ператварылі ў арт-аб'ект. Мастак абяцаў, што ў будучыні гэта будзе стальніца.

— Тут — людзі з «Гроднаграмадзянпраекта» мяне ведаюць, тут — людзі з вуліцы мяне ведаюць, тут — проста людзі з горада мяне ведаюць. Розныя культуры, розныя суполкі, усё ў сінтэзе. Усё проста цудоўна, наогул зашыбісь. Я не думаў, што столькі людзей сёння наведаюць гэтую выставу, — кажа Аляксандр Крыпак.

Аляксандр Крыпак нарадзіўся ў сям'і кадравых ваенных і патомных настаўнікаў. Займаўся выяўленчым мастацтвам з пачатковай школы. У 1997 годзе паступіў у БДПА па спецыяльнасці «Архітэктура». З 1998 года захапляецца графіці. Прымаў удзел у рэспубліканскіх і еўрапейскіх фестывалях. У Гродне жыве з 2004 года. Да 2015 года працаваў архітэктарам у «Гроднаграмадзянпраекце». Зараз займаецца праектаваннем у будаўнічай фірме.

Куратарам выставы стаў мастак і сябар аўтара Аляксандр Балдакоў. Мужчыны сябруюць 18 гадоў. Аляксандр Крыпак сказаў, што без сябра выставы не атрымалася б. Ён яго прымушаў працаваць і матываваў. Ці то жартам, ці то ўсур'ёз, аўтар кажа, што Аляксандр даў яму палотны і замкнуў у майстэрні. Так Крыпак за чатыры дні зрабіў выставу. Дарэчы, творчую падтрымку Аляксандру прапанавалі калегі з Піцера і Масквы. Яны абяцаюць матэрыяльную дапамогу для працягу праекта.

— Я ведаю гэтага чалавека вельмі даўно. Ён працуе адразу ў сваім стылі, упэўнена, эмацыйна. І мне б хацелася, каб ён зрабіў сур’ёзны праект, якім Гродна будзе ганарыцца. Гэта вельмі маленькі праект, але, я спадзяюся, што гэта маленькі крок у вялікай дарозе, таму што матэрыялу вельмі шмат. Калі правільна яго аформіць, я думаю, што гэта стрэліць, — кажа Аляксандр Балдакоў.

«Стрыт-арт — сучасны экспрэсіянізм»

Крыпак кажа, што ў прынцыпе, стрыт-арт недаўгавечны. Але цяпер яго пачынаюць захоўваць. Напрыклад, Бэнксі выстаўляецца ў галерэях. Нават у Беларусі стрыт-арт-мастак можа рэалізавацца. У мінчан ёсць Vulica Brasil. У Баранавічах хлопцы размалёўваюць пажарнае дэпо ў аэразольным стылі. Гродзенцы малююць на «піянерах», афармляюць вяселлі.

— Гэта мастацтва жыцця, мастацтва вуліц, рэальная рэакцыя на падзеі, што адбываюцца. Гэта мастацтва эмацыйнае. Можна сказаць, гэта сучасны экспрэсіянізм, дзе няма часу доўга думаць, дзе трэба хутка працаваць. Гэта такая імправізацыя. Тэг — гэта кропка самаідэнтыфікацыі. Кожны хоча пакінуць аб сабе нейкую памяць, зафіксаваць месца, час, нейкую кропку пазначыць, — кажа Аляксандр Балдакоў. — Вельмі радасна, што такое вельмі жывое, такое нестандартнае месца з’явілася ў Гродне. І тут цікава выстаўляцца, таму што гэта не проста галерэя, дзе прадстаўлены толькі аўтар, а тут месца зносін, руху і дыялогу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024