У вёсцы Свяцк адбыўся пажар у капліцы, што месціцца на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу Валовічаў, насупраць палаца. Капліца 1889 года пабудовы. Як пацвердзілі ў МНС, гэта адбылося каля 17 вечара 28 студзеня.

Капліца адносіцца да парафіі г. п. Сапоцкіна. Як паведамілі пазней у прэс-службе МНС, пашкоджана мэбля і падлога на плошчы 6 кв. метраў, закураны сцены і столь. Прычыны здарэння пакуль невядомыя, асноўная версія ратаўнікоў - пакінутая без нагляду свечка.

«Пакуль што нічога не ведаю. Гэта не наш будынак, яго арандавалі ў комплекса „Свяцк“, мы толькі адпраўлялі там службы», — патлумачыў ксёндз парафіі Антоній Абухоўскі.

У Свяцку гарэла капліца насупраць палаца Валовічаў (абноўлена)
Здымак прыслаў чытач
Да цяперашняга часу службы ў капліцы адбываліся штотыдзень, у нядзелю. Раз на год у гэтую капліцу хадзіла невялікая парафіяльная пілігрымка вернікаў з Сапоцкіна.

У Свяцку гарэла капліца насупраць палаца Валовічаў (абноўлена)

У Свяцку гарэла капліца насупраць палаца Валовічаў (абноўлена)
Здымкі прыслаў чытач
Капліца пабудавана насупраць палаца Валовічаў ў 1889 годзе ў рэтраспектыўна-гатычным стылі. За савецкім часам капліца не дзейнічала. Наноў яе асвяцілі 6 жніўня 1996.

Палац у Свяцку, блізу якога месціцца капліца, пачалі аднаўляць у 2017 годзе. Цалкам адноўленая дах і перакрыцці галерэі, рэканструяваны фасад. Працы цягнуцца дагэтуль, таксама ідзе добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Планавалася, што для наведванняў палац адкроюць летам 2020 года.

Палац быў узведзены ў канцы 18-га стагоддзя паводле праекту італьянскага архітэктара Дж. Сака як асноўная рэзідэнцыя беларускага магнацкага роду Валовічаў. У канцы 19-га стагоддзя ўладальнік памяняўся, а ў хуткім часе ім стала дзяржава. У міжваенны час, калі тэрыторыя ўваходзіла ў склад Польшчы, тут размяшчаўся пансіянат для нарказалежных. Пасля вайны ў палацы зрабілі санаторый для хворых на сухоты.
У Свяцку гарэла капліца насупраць палаца Валовічаў (абноўлена)
Тэрыторыя каля палаца Валовічаў, капліца — у левай ніжняй частцы здымка. Фота ekskursii.by

Чытайце таксама: Выратавалі шмат, але не ўсё: як аднаўлялі палац у Свяцку ў міжваенны час

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]