Студзень, а ў Гродне садзяць дрэвы. Зелянстрой кажа, што ўсё нармальна

На Дзевятоўцы, у раёне вуліцы Ліможа, 28 студзеня разбілі сквер і высадзілі 130 сажанцаў дрэваў і кустоў. Раней у студзені некалькі сотняў сажанцаў высадзілі на вуліцы Айчыннай у мікрараёне Альшанка і ў новым скверы каля чацвёртай гарадской бальніцы і новага гандлёвага цэнтра «Трыніці». На 30 і 31 студзеня запланавана высадка больш 100 маладых дрэваў каля падатковай інспекцыі на вуліцы Дубко.

Анамальна цёплая зіма дала магчымасць камунальнікам пачаць азеляненне горада на некалькі месяцаў раней, чым звычайна.

Па словах галоўнага інжынера «Гродназелянбуда» Аляксандра Русака, умовы надвор’я цалкам пасуюць для пасадкі: «Дрэвы яшчэ спяць, а грунт не змерзлы».

Апроч таго, што высадку саджанцаў пачалі на некалькі месяцаў раней, больш нічога незвычайнага ў сітуацыі няма: «Праца ідзе згодна з гарадскім плану азелянення, выконваюцца алейныя і групавыя высадкі дрэваў і кустоў».

Аляксандр Русак распавёў, што дрэвы садзяць «па тэхналогіі» — у лунках мяняецца грунт, на ствалах ставяць абарону ад пашкоджанняў. Пазней, калі грунт ушчыльніцца, прадугледжана падсыпка і рэгулярны паліў.

Для азелянення Гродна сёлета выкарыстоўваюць дрэўцы з пітомнікаў мясцовых лясгасаў. У асноўным гэта клёны і ліпы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024