«За год ён ссох удвая». Гродзенец, былы аспірант Акадэміі навук, памёр ад анарэксіі ў 24 гады

Судовы эксперт ўпраўлення дзяржкамітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці, былы аспірант Акадэміі навук, памёр у 24 гады. Анарэксія ў хлопца пачалася пасля трэцяга курса ўніверсітэта.

У гродзенца былі праблемы са здароўем, піша n*.by, і дактары рэкамендавалі хлопцу скінуць вагу. Але нешта пайшло не так.

Падчас хваробы. Фота sudexpert.grodno.by

«Мы яго ледзь пазналі, за год ён ссох у два разы», — успамінае адзін з аднакурснікаў юнака.

Хлопец усё ж здолеў атрымаць вышэйшую адукацыю, працаваў судовым экспертам і паступіў у аспірантуру. Але арганізм урэшце не вытрымаў.

Дзяніс справа. Фота grsu.by.
Дзяніс А. быў з Гродна. З дзяцінства цікавіўся літаратурай, удзельнічаў у алімпіядах па расейскай мове. Паступіў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, на філалагічны факультэт. Там жа скончыў магістратуру.
Фота grsu.by
Пасля ўніверсітэта Дзяніс працаваў судовым экспертам ва ўпраўленні дзяржкамітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці. Яго веды ў лінгвістыцы спатрэбіліся для правядзення фанетычных экспертыз — ідэнтыфікацыі чалавека па голасе і маўленні.

У аспірантуру Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі хлопец паступіў на завочнае. У інстытуце расказваюць, што ён пабыў у іх нядоўга. Праз хваробу займацца навукай яму было няпроста. Таму Дзяніс і вырашыў забраць дакументы.

Кажуць, нядаўна хлопцу рабілі аперацыю. Пасля яе юнак і не змог аднавіцца.

У сацыяльных сетках у Дзяніса ўсяго з дзясятак сяброў. Па словах блізкіх, у афлайне ў яго было многа прыяцеляў, толькі апошнім часам пад уплывам хваробы хлопец стаў больш замкнёны.

На развітанне з ім прыйшлі і сябры, і калегі, і настаўнікі, і былыя аднакласнікі. Усе адгукаюцца пра яго як пра добрага чалавека.

«Камяк нерваў, які шукае кампанію сярод кніг і якаснага кіно», — пакінуў допіс у графе «пра сябе» ў сацыяльных сетках былы аспірант.

Дзяніс быў адзіным дзіцем у сям'і, і для бацькоў страта сына стала страшным ударам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024