Па гарадзенскіх дарогах 31 студзеня — 1 лютага паедзе ваенная тэхніка

Рух ваеннай тэхнікі чакаецца па дарогах Гродзеншчыны і яшчэ трох абласцей з 31 студзеня па 1 лютага, паведамілі ў Міністэрстве абароны.

«На дарогах Магілёўскай, Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей чакаецца рух калон ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да месцаў выканання вучэбна-баявых задач у ходзе праверкі баявой гатоўнасці», — ппапярэдзілі belta.by у Мінабароны.

ДАІ і Ваенная аўтамабільная інспекцыя парэкамендавалі ўдзельнікам дарожнага руху павысіць пільнасць і выконваць правілы дарожнага руху.

Раптоўная праверка баявой гатоўнасці ва Узброеных Сілах Беларусі пачалася 30 студзеня. Дзеянні войскаў пройдуць на палігонах і асобных участках мясцовасці. Ім трэба будзе пераадольваць водныя перашкоды, адпрацоўваць вучэбна-баявыя задачы днём і ноччу як у лясных масівах, так і ў населеных пунктах. Будуць правяраць стан тэхнікі і ўзбраення, працу сістэм забеспячэння. Вынікі праверкі прааналізуюць і выкарыстаюць у падрыхтоўцы Узброеных Сіл.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024