«Каханне як мілітарызм»: камедыю Купалаўскага тэатра пакажуць у прамым эфіры на VOKA

Відэасервіс VOKA працягвае серыю трансляцый спектакляў Купалаўскага тэатра. Убачыць пастаноўку «Каханне як мілітарызм» у прамым эфіры і ў любой кропцы Беларусі адначасова з гледачамі ў зале можна будзе ўжо 6 лютага ў 19:00. Трансляцыя праводзіцца ў рамках спецыяльнага праекта да юбілейнага 100-га сезона Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, генеральным партнёрам якога з’яўляецца кампанія А1.

«Каханне як мілітарызм» — адна з першых прэм’ер Камернай сцэны, якую адкрылі ў тэатры ў 2015 годзе як пляцоўку, дзе могуць працаваць маладыя рэжысёры. Камедыя, пастаўленая Дзмітрыем Цішко (выпускніком курса Мікалая Пінігіна ў Акадэміі мастацтваў) па аднайменнай п’есе сучаснага расійскага драматурга Пятра Гладзіліна, паспяхова існуе ў рэпертуары Купалаўскага тэатра.

Героі спектакля — тры пакаленні адной сям'і, якім не жывецца мірна: бабуля ваюе з дзядулем, іх дочкі вядуць баі са сваімі мужамі, а ўнучка — з хлопцам. Адказ на пытанне, чаму людзі не здольныя жыць у згодзе, разам з гледачамі шукаюць народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Маляўскі, Крысціна Дробыш, Дзмітрый Тумас, Яўгенія Кульбачная, Алег Гарбуз, Вячаслаў Паўлюць, Святлана Кажамякіна, Кацярына Яворская.

«Каханне як мілітарызм» — ужо шосты з анлайн-паказаў, што распачаліся на VOKA у верасні 2019 года. За гэты час дзякуючы спецыяльнаму праекту А1 і Купалаўскага тэатра ўпершыню адбыліся трансляцыі некалькіх знакавых пастановак: «Радзіва «Прудок», «Дзве душы», «Зямля Эльзы», «Людзі на балоце» і «Вечар».

Прамы эфір 6 лютага будзе даступны з любой прылады і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі ў мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv па нумары тэлефона. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў. Паказ пачынаецца, а 19-й.

Сачыце за самымі цікавымі падзеямі юбілейнага сезона разам з VOKA!

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024