Гродзенскія актывісты аплацілі штрафы за акцыю, але збор грошай працягваецца

31 студзеня Вадзім Саранчукоў і Мікалай Салянік заплацілі штрафы за акцыю за незалежнасць Беларусі з дапамогай мінскіх актывістаў. Вадзіму прысудзілі штраф у 25 базавых велічынь, Мікалаю — 20 і 25. Раней гродзенцы сабралі грошы праз краудфандынг на аплату штрафаў Сяргея Верамеенку (30 б.в.), Ежы Грыгенчу (10 б.в.) і Уладзіміра Арцымана (10 б.в.).

За акцыю асудзілі пяцёра гродзенцаў - Сяргея Верамеенку, Ежы Грыгенчу, Уладзіміра Арцымана, Вадзіма Саранчукова і Мікалая Саляніка. Актывістаў асудзілі па арт.23.34 КоАП РБ — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Яны спрабавалі абскардзіць рашэнні мясцовых судоў у Гродзенскім абласным судзе. Але ўсе суддзі пакінулі рашэнні без зменаў. Актывісты будуць звяртацца ў Камітэт па правах чалавека, а таксама напішуць заявы ў следчы камітэт і пракуратуру.

Засталося сабраць грошы за аплату штрафа ў 15 базавых велічынь Мікалаю Саляніку, які той атрымаў за непавагу да суда. Калі збяруць больш, чым трэба, грошы пойдуць на аплату штрафаў іншых беларускіх актывістаў, якіх асудзілі за акцыі супраць інтэграцыі.


Штрафы ад 10 да 30 базавых. Гродзенскіх актывістаў судзілі за акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй

Организатору акции против интеграции дали штраф 45 базовых. В знак протеста он порвал Конституцию

Суд у Гродне: У знак пратэсту актывіст прыкаваў сябе ланцугом. Прыйшлося выклікаць МНС, хуткую і АМАП


Падтрымаць актывістаў можна на платформе molamola.by. Таксама грошы можна пакінуць у краме «Адметнасць» на Кірава, 3.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024