«Нёман» выступіў на турніры «Белазавец»

У нядзелю 2 лютага «Нёман» праводзіў заключны матч на турніры «Белазавец» у якім сустракаўся з «Віцебскам». У асноўны час матчу каманды згулялі ў нічыю — 0:0, у серыі пенальці дакладней былі гродзенцы — 5:4.

У выніку у падапечных Ігара Кавалевіча на турніры ў Жодзіне 3 месца. Усе гульні ў асноўны час скончыліся унічыю.

«Неман» — «Слуцк» — 1:1
«Неман» — «Тарпеда-БелАЗ» — 1:1
«Неман» — «Віцебск» — 0:0 (5:4)

У выніку ў гродзенскай каманды трэцяе выніковае месца ў зімовым турніры ў Жодзіне. Першае месца ў «Слуцка».

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля турніру падзяліўся вынікамі і планамі каманды на бліжэйшы час.

— Падвядзіце вынік турніру ў Жодзіне.

— Мы хацелі паглядзець у якіх кандыцыях знаходзяцца гульцы, якія засталіся ў камандзе і таксама ўбачыць, што з сябе ўяўляюць тыя, хто прыехаў на прагляд. Гэтую задачу, лічу, мы выканалі.

— Хто з тых, хто быў на праглядзе, застанецца?

— Хацелася б працягнуць супрацоўніцтва з Шыгайбаевым. Мяне ён уразіў. Яму 18 гадоў і для свайго ўзросту ён глядзіцца нядрэнна. Паглядзім, як пройдуць перамовы. На збор у Гродна адправяцца Містулаў, Свэн і Іваноў. Астатнім жадаю ўдачы ў кар’еры.

— Вядома штосьці з нагоды пашкоджанняў Курганскага і Лягчыліна?

— Аляксей прапусціць тыдзень-паўтара. Сяргей — тыдні тры.

— Ці задаволены тым, як сябе паказваюць пачаткоўцы?

— У цэлым так. Складана, вядома, глядзець па трох таварыскіх сустрэчах, але тое, што я ўбачыў, мяне задаволіла. Марушыч яшчэ ў мінулым сезоне паказаў, што з’яўляецца моцным гульцом. Пасевіч таксама выглядаў годна, але будзем працаваць над яго тактычнымі дзеяннямі.

— Якія ў каманды бліжэйшыя планы?

— У хлопцаў будзе два выходных, потым заязджаем у Азёры. 8-га лютага едзем у Вільню, згуляем з «Жальгірысам». 12-га да нас павінны прыехаць «Смалявічы».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024