Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС знайшлі Наталлю Цішанаву. 3 лютага ноччу жанчына знаходзілася ў адной з вёсак Гродзенскага раёна, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Нагадаем, 23 студзеня ў міліцыю з заявай звярнуўся яе муж. Ён паведаміў, што 18 студзеня каля 19 гадзін яна патэлефанавала яму на мабільны тэлефон і сказала, што затрымаецца на працы. Пасля гэтага больш на сувязь не выходзіла.

Жанчыну перадалі яе бацькам. Яе жыццю і здароўю нічога не пагражае.

З самой Наталляй звязацца пакуль немагчыма. «Наша Н**а» пагаварыла з яе мужам Андрэем, але мужчына быў лаканічны:

«Нічога не здарылася, яна знайшлася. Была ў вёсцы ў бацькоў. Вось так бывае ў жыцці. З ёй пагаварыць нельга. Чалавеку трэба адыйсці ад праблем».

Андрэй абверг, што прычынай знікненння яго жонкі маглі стаць алкагольныя прыгоды.

«Яна не п’е зусім, у адрозненне ад мяне», — адказаў ён.