У Гродне 12 лютага адкрыецца найбуйнейшы гандлёва-забаўляльны цэнтр Беларусі TRINITI. У гэты ж дзень у ім адкрыецца першы ў горадзе рэстаран хуткага харчавання KFC.
На адкрыцці для першых наведвальнікаў абяцаюць асаблівыя сюрпрызы і акцыі, але што менавіта гэта будзе — пакуль не вядома.
www.instagram.com/p/B8Juwn2HJyc/?utm_source=ig_embed
Пачаткова планавалася, што KFC адкрыецца ў Triniti яшчэ ў канцы 2018 года, але тэрміны здачы першай лініі гандлёва-забаўляльнага цэнтра пераносіліся.
Пра прыход сеткі ў Гродна казаў яшчэ ў 2017 годзе генеральны дырэктар «БелФудСервіс» (фірма кіруе франшызай KFC у Беларусі) Сяргей Дуцін:
«Гродна — выдатны горад, але там няма маштабных гандлёвых цэнтраў, дзе мы маглі б адкрыць рэстаран. Тым не менш, зараз у Гродне ідзе актыўнае будаўніцтва цэнтраў, якія могуць цалкам адпавядаць нашым крытэрам. Да таго ж у Гродне ёсць шмат вакантных зямельных участкаў, ды і шчыльнасць забудовы там значна ніжэй, чым у Мінску».
Цяпер KFC дачакаўся з’яўлення адпаведнага ТРЦ і адкрываецца ў Гродне.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…