Пад Шчучынам дзве машыны з’ехалі ў кювет. Іх проста здзьмула ветрам

Два аўтамабілі ў Шчучынскім раёне здзьмула ветрам у кювет. Гэта адбылося сёння з розніцай практычна ў 2 гадзіны на 210-м і 222-м кіламетрах аўтадарогі М6 Мінск — Гродна.

У абодвух выпадках, як паведамілі ў ДАІ, дадатковым, калі не асноўным фактарам быў моцны бакавы вецер. Кіроўцы, праехаўшы больш спакойную зону, дзе па баках знаходзіўся лес, пры выездзе на адкрытую прастору гублялі кіраванне і з’язджалі ў кювет.

На шчасце, у аварыях ніхто сур’ёзных траўмаў не атрымаў.

Паводле паведамленняў сіноптыкаў, хуткасць ветру можа ўзмацніцца і дасягаць 15−22 метраў у секунду. ДАІ просіць улічваць гэтую інфармацыю пры руху і ня паркавацца паблізу дрэў, старых будынкаў або лёгкіх канструкцый.

Падзяліцца
Меткі: надвор'е

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024