Гродзенская студыя распрацоўкі відэагульняў Fling.red абвясціла конкурс сцэнарыяў для візуальных навэл з мэтай знайсці таленты і магчымасць рэалізаваць творчыя здольнасці пераможцаў конкурсу ў гульні, якая можа стаць хітом, а пераможцам абяцаюць прызы.

Для ахвотных прыняць удзел арганізатары прапануюць тэмы: «Рамантычная прыгода» і «Каханне, якое здавалася немагчымым». Галоўны герой можа быць любога полу і нават не быць чалавекам.

Арганізатары абяцаюць прызы: 1 месца — 1000 рублёў, 2 месца — 500 рублёў, 3 месца — 300 рублёў. Таксама два заахвочвальных прызы па 100 рублёў атрымаюць канкурсанты на меркаванне журы.

Правілы і ўмовы конкурсу:

  • прымаць удзел могуць асобы не маладзей за 16 гадоў
  • гісторыя павінна быць завершанай (дапускаецца некалькі канцовак)
  • аб’ём сцэнарыя павінен складаць не менш за 49 старонак
  • не больш за 10 персанажаў (апісанне персанажаў абавязкова)
  • абавязковая ўмова — пастаяннае пражыванне ў Гродне
  • работа павінна быць аўтарскай і напісана спецыяльна для конкурсу
  • забаронена публікаваць працы да абвяшчэння вынікаў
  • эксклюзіўныя правы на выкарыстанне сцэнарыяў пераможцаў пераходзяць арганізатару конкурсу
  • прымаецца толькі адна работа ад аднаго аўтара.

Работы прымаюцца з 1 сакавіка да 1 красавіка на электронны адрас [email protected], у лісце трэба пазначыць свой нумар тэлефона. Вынікі будуць апублікаваныя на сайце кампаніі 15 красавіка.