У Гродне падалі заяўку на Дзень Волі і абвесцілі збор сродкаў

Актывісты 19 лютага падалі заяўку ў гарвыканкам на правядзенне Дня Волі ў Каложскім парку ў суботу, 21 сакавіка з 13.00 да 18.00. Заяўку падпісалі чатыры гродзенца. Для правядзення мерапрыемства ў Каложскім парку не патрэбен дазвол уладаў, тут дзейнічае паведамляльны прынцып. Але арганізатары павінны заплаціць за працу аховы правапарадку, хуткай дапамогі і камунальных службаў.

Аргкамітэт прапануе адзначыць Дзень Волі гарадскім фэстам-квэстам з наборам цікавостак.

Сёлета сцэну плануюць не рабіць цэнтральнай кропкай прыцягнення. Плануюцца палітычныя і культурныя прамовы, музыкальныя выступы. У планах уключыць у фестываль гандлёвы кірмаш, фудкорт, дзіцячую пляцоўку. Актывісты хочуць бачыць рэканструктараў, фотазону, ціры. У планах аргкамітэту выкарыстаць набор адметнасцяў, які вылучыць Дзень Волі з шэрагу іншых мерапрыемстваў, якія будуць праводзіць па ўсёй Беларусі. Кшталту пашпартоў БНР і візаў гродзенцаў, якія атрымаюць самыя актыўныя.

— Працы на месяц вельмі шмат і мы запрашаем усіх далучацца з самымі рознымі ідэямі, нават невыканальнымі, — піша Вадзім Саранчукоў. Актывісты збіраюць прапановы па актыўнасцях і гуртах, якія гродзенцы хочуць убачыць на мерапрыемстве. Свае пажаданні можна пакідаць у сацсетках тут і тут.

Фота: Вадзім Саранчукоў
Фота: Вадзім Саранчукоў

Падтрымаць свята з Беларусі можна праз краўдфандынг. Хутка з’явяцца замежныя рэквізіты. Паводле падлікаў актывістаў, свята абыйдзецца ў 15 000 BYN. Грошы патрэбныя на:

— аплату аховы правапарадку,
— ганарары музыкам ды рыцарскім клубам,
— аплату гукаўзмацняльнай апаратуры,
— аплату хуткай дапамогі і камунальных службаў.

Заяўка на Дзень Волі ў Мінску пададзена на 22 сакавіка. То бок гродзенцы маюць магчымасць наведаць два святы. Таксама 22 сакавіка ў Вільні плануецца мерапрыемства да гадавіны забойства Кастуся Каліноўскага.

25 сакавіка 1918 годзе ў Мінску была створана Беларуская Народная Рэспубліка. Гродна ў 1919 годзе стаў другой сталіцай БНР. Грамадскія актывісты разам з жыхарамі гораду ў 2018 і 2019 годзе адзначылі 100 і 101 угодкі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі канцэртам і Вялікім святам у Каложскім парку.


На Дні Волі ў Гродне будуць раздаваць пашпарты БНР

Актывісты будуць падаваць заяўку на правядзенне ў Гродне Дня Волі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024