Гродзенская гейм-студыя абвясціла конкурс з прызавым фондам у 2000 рублёў

Гродзенская студыя распрацоўкі відэагульняў Fling.red абвясціла конкурс сцэнарыяў для візуальных навэл з мэтай знайсці таленты і магчымасць рэалізаваць творчыя здольнасці пераможцаў конкурсу ў гульні, якая можа стаць хітом, а пераможцам абяцаюць прызы.

Для ахвотных прыняць удзел арганізатары прапануюць тэмы: «Рамантычная прыгода» і «Каханне, якое здавалася немагчымым». Галоўны герой можа быць любога полу і нават не быць чалавекам.

Арганізатары абяцаюць прызы: 1 месца — 1000 рублёў, 2 месца — 500 рублёў, 3 месца — 300 рублёў. Таксама два заахвочвальных прызы па 100 рублёў атрымаюць канкурсанты на меркаванне журы.

Правілы і ўмовы конкурсу:

  • прымаць удзел могуць асобы не маладзей за 16 гадоў
  • гісторыя павінна быць завершанай (дапускаецца некалькі канцовак)
  • аб’ём сцэнарыя павінен складаць не менш за 49 старонак
  • не больш за 10 персанажаў (апісанне персанажаў абавязкова)
  • абавязковая ўмова — пастаяннае пражыванне ў Гродне
  • работа павінна быць аўтарскай і напісана спецыяльна для конкурсу
  • забаронена публікаваць працы да абвяшчэння вынікаў
  • эксклюзіўныя правы на выкарыстанне сцэнарыяў пераможцаў пераходзяць арганізатару конкурсу
  • прымаецца толькі адна работа ад аднаго аўтара.

Работы прымаюцца з 1 сакавіка да 1 красавіка на электронны адрас vn@fling.red, у лісце трэба пазначыць свой нумар тэлефона. Вынікі будуць апублікаваныя на сайце кампаніі 15 красавіка.

Падзяліцца
Меткі: конкурсы

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024