Бланкі на рэгістрацыю машыны, аформленыя па-беларуску, можна запаўняць толькі на рускай мове. Гэта сцвярджаецца ў адказе з ДАІ на запыт грамадскага актывіста і выдаўца Сяржука Бахуна. Фота афіцыйнага ліста, які ён атрымаў як раз у Дзень роднай мовы, 21 лютага, актывіст размясціў на сваёй старонцы ў Facebook.

«На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь форма бланкаў пасведчання аб рэгістрацыі транспартных сродкаў зацверджана пастановай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 25.03.2003 № 73, у адпаведнасці з якім найменне ўсіх граф указана на беларускай мове. Запаўненне даных граф здзяйсняецца на рускай мове, акрамя звестак пра марку і мадэль транспартнага сродку, якія ўказваюцца лацінскімі літарамі. Унясенне звестак у пасведчанне аб рэгістрацыі танспартнага сродку на беларускай мове дзеючым праграмным забеспячэннем, а таксама нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь не прадугледжана», — напісана ў афіцыйным адказе за подпісам начальніка УДАІ МДБ Валерыя Аляшчэні.

МУС забараняе запаўняць па-беларуску беларускамоўны бланк на аўто