Навіны

У Гродне з’явіцца «Тызенгаўз з каралём», а ў Саколцы — «Тызенгаўз з жыдом»

У межах праекта «Шлях Тызенгаўза» ў Гродне і польскай Саколцы з’явяцца кампазіцыі - лаўкі з постаццю Антонія Тызенгаўза. Яны будуць азначаць пачатак і канец трансгранічнага шляху, які злучыць гарады. Але ў лавак будзе пэўнае адрозненне.

Як паведамляе naszemiasto.pl, у Гродне Тызенгаўз будзе трымаць у руках карту горада, а побач будзе кароль Станіслаў Аўгуст, а Саколцы ж побач з Тызенгаўзам, у руцэ якога будзе таксама карта, будзе стаяць «жыд з гаманцом, які будзе плаціць за тое, каб горад развіваўся».

У межах праекта ў Гродне і Саколцы будуць адрамантаваныя камяніцы часоў Тызенгаўза — канца 18 ст. Таксама запланавана 15 трансгранічных падзей і адкрыццё роварнага турыстычнага шляху даўжынёй амаль 60 км. Naszemiasto.pl піша, што будуць набытыя ровары, якія турысты змогуць арэндаваць у Саколцы бясплатна.


Чытайце таксама: Помнік Антонію Тызенгаўзу адкрылі ў Паставах


Агульны бюджэт праекта 2 139 254 еўра, з якіх фінансаванне Еўрапейскага саюза — 1 925 329 еўра. У Гродне за гэтыя грошы рэстаўруецца былы будынак архіва на плошчы Тызенгаўза — частка комплексу Гарадніцы канца 18 ст. Пасля рэканструкцыі ўсярэдзіне будзе музычны салон, галерэя, кавярня і зала для афіцыйных прыёмаў. Адноўлены будынак пяройдзе ў распараджэнне аддзела спорту і турызму Гродзенскага райвыканкама


Чытайце таксама:

«Шляхам Тызенгаўза». У Гродне развіваюць турызм з дапамогай Еўрасаюза

У Гродне з’явіцца гарадская ратуша, ад якой пачнецца міжнародны турыстычны маршрут

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024