Навіны

У «Рамбыттэхніцы» будуць офісы IT-кампаній, на Замкавай — гасцініца. Як зменіцца цэнтр Гродна

У аблвыканкаме абмеркавалі забудову ў гістарычным цэнтры Гродна з прадстаўнікамі мясцовай улады і Камітэта дзяржкантролю. У горадзе з’явяцца новыя гасцініцы, офісы і кафэ. Таксама з’явяцца яшчэ адна аптэка-музей і новы медыцынскі цэнтр, паведамляе grodnonews.by.

Офісы IT-кампаній у «Рамбыттэхніцы»

На вуліцы Горкага, 27 інвестар перабудоўвае нежылы дом з мансардай пад гасцініцу. Пры гэтым дом захавае свой знешнi выгляд i матэрыялы, з якіх сабраны.


Чытайце таксама: В Новом свете откроют апарт-отель и кафе


Яшчэ адзін нежылы дом побач з РУП «Фармацыя» ператворыцца ў аптэку-музей. Насупраць у завулку Віленскім у сакавіку з’явіцца аб’ект грамадскага прызначэння. Гаспадары плануюць аддаць яго ў арэнду IT-кампаніям. Улады кажуць, што ў Гродне якраз не хапае падобных офісаў са ўсімі інжынернымі сеткамі, аб’ектамі харчавання.

Пад офісы IT-кампаній можа быць абноўлены будынак былога прадпрыемства «Рамбыттэхніка» на Віленскай. Вядуцца перамовы з адной з кампаній, якая ўжо стварыла ў горадзе каля 100 новых працоўных месцаў. У маі на гэтай жа вуліцы з’явіцца прадстаўніцкі офіс кампаніі СААТ «Кронаспан». Пад яго рэканструююць жылы дом.

На Вялікай Траецкай і Замкавай — па гасцініцы

На Вялікай Траецкай з’явяцца гасцініцы, кафэ, офісы. Па Вялікай Траецкай, 57 адкрыецца гасцініца на 50 месцаў. На вуліцы 2-й Працоўнай — новы медыцынскі цэнтр, побач з ім — аўтастаянка.


Чытайце таксама: Что нового появится весной в районе Большой Троицкой?


Дом № 3 на Замкавай набыў гродзенскі інвестар, у планах — мадэрнізацыя пад адміністрацыйны будынак. Будынак № 5, дзе размешчаны інтэрнат Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, перададзены ва ўласнасць горада. Улады маюць намер выставіць будынак на аўкцыённыя таргі, каб пасля ў ім размясцілася элітная гасцініца. Адсяленне жыльцоў запланавана на канец сакавіка.

Так паводле папярэдняй версіі мае выглядаць Дом быту пасля рэканструкцыі

Што будзе з Домам быту

Дом быту чакае мадэрнізацыя галоўнага фасада. Праектнае бюро ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама прапанавала некалькі эскізных напрацовак з улікам стылістыкі Палаца культуры і Дома рыбака. Прыняць узгодненае рашэнне даручана да 1 мая.


Чытайце таксама: Городские власти планируют снос Дома быта


Так выглядае Дом быту сёння. Фота: Руслан Кулевіч
Да канца жніўня на месцы Дома рыбака інвестары абяцаюць адкрыць фасады, а ўвесь комплекс работ завяршыць да кастрычніка.

Неўзабаве пачнуцца падрыхтоўчыя працы ў доме купца Мураўёва, сёння распрацоўваецца праектная дакументацыя. Да фестывалю нацыянальных культур неабходна прывесці ў парадак як мінімум унутраны дворык. Што тычыцца былога рэстарана «Беласток», новы ўладальнік спрабуе яго прадаць.

Дом афіцэраў прадаваць не будуць

Таксама на нарадзе вызначаны пустыя будынкі, якія рэкамендавана выставіць на аўкцыёны. Гэта комплекс ваеннай камендатуры, будынкаў былога піўзавода, скурвендыспансэра. А вось будынак былога Дома афіцэраў, пачатковы кошт продажу якога зніжаны на 80 адсоткаў, старшыня Гродзенскага гарвыканкама папрасіў зняць з таргоў, каб выкарыстоўваць для культурных патрэб горада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024