Навіны

Каронавірус у Літве, прэзідэнт на карантыне і заражэнне сабакі. Што адбываецца ў свеце?

Першы выпадак заражэння каронавірусам новага тыпу афіцыйна пацверджаны ў Літве. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя Літоўскай Рэспублікі, паведамляе T*T.BY. У Польшчы рыхтуюцца да прыходу новага віруса ў краіну. Прэзідэнт Манголіі змешчаны на 14-дзённы карантын, а ўлады Ганконга выявілі каронавірус у сабакі.

Паведамляецца, што вірус у Літве пацверджаны ў 39-гадовай жанчыны, якая 24 лютага вярнулася з Вероны. Яна змешчана ў бальніцу ў Шяуляе. Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што сімптомы ў яе слабыя, тэмпература адсутнічае.


Чытайце таксама:

Каранавірус прыйшоў і ў Беларусь: інфікаваны іранскі студэнт прыляцеў з Баку

У Гродне пачаўся дэфіцыт медыцынскіх масак


Пад наглядам знаходзяцца таксама трое членаў яе сям'і. Сімптомаў COVID-19 ў іх пакуль няма. Акрамя таго, медыкі выяўляюць людзей, якія кантактавалі з хворай і правяраюць іх на наяўнасць сімптомаў.

Па дадзеных СААЗ, нагадаем, у краінах ЕС ужо больш за 770 выпадкаў заражэння новым каронавірусам. Большасць з іх зарэгістраваны ў Італіі. Такім чынам, каронавірус ёсць на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды.

Што з кароновірусам у Польшчы

27 лютага польскія СМІ паведамілі аб першым зарэгістраваным у краіне выпадку заражэння каронавірусам. 25-гадовая дзяўчына нібыта прывезла «кітайскі вірус» з Тайланда. Міністэрства аховы здароўя абвергла гэтую інфармацыю, але польскія ўлады ўсё роўна рыхтуюцца да вайны з COVID-19.

Дзяўчына, якая прыляцела з Тайланда (22 лютага) з высокай тэмпературай, у цяперашні час знаходзіцца ў шпіталі ў горадзе Лодзь. Лекары кажуць, што з ёй усё добра. А міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі абяцае праінфармаваць грамадства, калі каронавірус з’явіцца ў Польшчы.

Па словах віцэ-міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмара Красько, цяпер у польскіх шпіталях знаходзяцца 47 чалавек з падазрэннем на каронавірус. «Усе тэсты, а было іх больш за 350, паказалі адмоўны вынік», — заявіў прадстаўнік польскага Міністэрства аховы здароўя ў чацвер 27 лютага. Чыноўнікі прызнаюць, што сітуацыя вельмі дынамічная і можа змяніцца літаральна на працягу гадзіны.

На каранцін змяшчаюць нават прэзідэнта

Прэзідэнт Манголіі Халтмаагійн Батулга змешчаны на 14-дзённы карантын, як і члены дэлегацыі, якія былі з ім у Кітаі. Пра гэта паведамляе CA-News, піша T*T.BY.

Прэзідэнт Манголіі Халтмаагійн Батулга і суправаджаючыя яго дэлегаты вярнуліся з рабочай паездкі ў Кітай ноччу 27 лютага. Прэзідэнта, кіраўніка МЗС і ўпраўлення па НС змясцілі на каранцін у міністэрскую бальніцу. Астатніх суправаджаюць вызначылі ў санаторый, паведамляе выданне.

Каронавірусам заразіўся і сабака

Улады Ганконга выявілі каронавірус у сабакі. Гэта можа быць першы выпадак заражэння COVID-19 хатнім жывёлам, перадае Tengrinews.kz са спасылкай на заяву Ганконскага ўрада.

Гаспадар сабакі ўжо быў заражаны каронавірусам, таму мяркуецца, што вірус мог перадацца выхаванцу. Як паведамляецца ў прэс-рэлізе, у жывёлы ўзялі ўзоры выдзяленняў з носа і ротавай паражніны для даследаванняў. Затым выявілі «слабы станоўчы вынік» на COVID-19. Але ўдакладняецца, што ў сабакі няма адпаведных сімптомаў хваробы.

Эксперты правядуць далейшыя тэсты, каб высветліць, ці сапраўды сабака падхапіў вірус ці гэта быў вынік забруджвання яго рота і носа. Улады настойліва рэкамендуюць змяшчаць на каранцін усіх заражаных людзей і жывёл.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024