Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Стала вядома, калі адкрыецца ГЦ "Kazzarma Mall" - Hrodna.life - навіны Гродна

У суботу, 7 сакавіка, у Гродне адкрыецца ГЦ «Kazzarma Mall» па адрасе вул. Шчорса, 11а. У праграме — выступленне духавога аркестра, раздача кветак, бясплатная ўпакоўка падарункаў, розыгрышы сертыфікатаў і мноства прыемных падарункаў. Святочная праграма адкрыцця пачнецца ў 12:00.

У праграме мерапрыемства таксама інтэрактыўная праграма з наведвальнікамі і розыгрыш падарункаў. Для дзяцей — забаўляльная праграма з аніматарамі, аквагрым, роставыя лялькі і прыемныя сюрпрызы. У гонар адкрыцця ў ГЦ бясплатна упакуют набытыя тут падарункі. А перад 8-м сакавіка арганізатары пацешаць жанчын кветкамі.

Чаму туды варта прыйсці?

Kazzarma Mall — гандлёвы цэнтр, пабудаваны на месцы былой ваеннай казармы на Шчорса, плошчай больш за 3 580 кв.м. і які складаецца з харчовай крамы і двухпавярховага шматфункцыянальнага будынка.

Галоўная мэта — забяспечыць камфортныя ўмовы пражывання жыхарам новага раёна, які знаходзіцца практычна ў цэнтры Гродна. Дзякуючы выгаднаму месцазнаходжанню, вялікай колькасці шматкватэрных дамоў, развітай транспартнай інфраструктуры і адсутнасці крамаў Kazzarma Mall становіцца прывабным для будучых арандатараў.

Што там будзе?

Сярод арандатараў прадстаўлены: «Белмаркет», «Буслік», «Go-Go Пицца», «Остров чистоты», «Воздушная история», «Розовая пантера», «Непоседа», «Зоосфера», «Подстригульки», салон аксесуараў Device, X-mobile, індывідуальны пашыў адзення Like і многія іншыя. У дзень адкрыцця кожны з іх парадуе зніжкамі, бонуснымі картамі, а таксама розыгрышам сертыфікатаў.