Навіны

На Гараднічанскай выдатна аднавілі старую камяніцу. Што там будзе?

Пасля доўгага прастою будынак на Гараднічанскай, 23 зноў адкрыецца для гараджан. Яго плануюць выкарыстоўваць пад офісы і кафэ на першым паверсе. Каб захаваць аўтэнтычную частку будынка, уласніку давялося прайсці шэраг сур’ёзных працэдур і ўзгадненняў.

Дом № 23 па Гараднічанскай быў пабудаваны ў стылі эклектыкі ў 1890 годзе. Паводле некаторых дадзеных, ён складаецца з дзвюх злучаных пабудоў. У 1930-х гадах дом належаў сям'і Аўгусевіч, якая здавала там кватэры. У 1944 г. у будынку размяшчаўся хоспіс пры Фарным касцёле, у 50-я — дом інвалідаў, а пасля паліклініка Гродзенскага раёна.


Чытайце таксама: «За это никто не хотел браться». На Городничанской восстанавливают старинные балконы


Браты Скок купілі будынак у 2010 годзе, але прыступілі да рэканструкцыі толькі ў 2018 годзе. Уласнікі ставілі для сябе задачу цалкам захаваць пабудову і паказаць яе аўтэнтычнасць.

У асабняку пасля рэстаўрацыі захавалася арыгінальная лесвіца, старая плітка і карнізы. Адноўлены арыгінальныя балконы. Не змяніўся і фасад будынка з ляпнінай. Навуковым кіраўніком рэстаўрацыі аб’екта быў Раман Забела. Дызайнам інтэр'еру займалася Ірына Варкулевіч.

Зараз у будынку здаюцца ў арэнду памяшканні. Уласнікі хацелі б убачыць там кавярню на першым паверсе і офісы. Не выключана, што ў падвале адкрыецца невялікі гарадскі музей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024