На беларускай мяжы правяраюць на каронавірус турыстаў з Італіі

На беларускай мяжы бяруць аналіз на каронавірус у людзей, якія прыбываюць з краін, дзе зафіксаваны заражэнні. Пра гэта распавялі чытачы Hrodna.life, якія ехалі 27 лютага на маршрутцы Вільнюс-Гродна.

— Перад праверкай пашпартоў ў «Прывалцы» зайшла лекарка, якая спытала, хто едзе з аэрапорта. З аэрапорта ехала некалькі чалавек. Адзін мужчына сказаў, што едзе з Італіі. Яго папрасілі прайсці кантроль першым, каб правесці медыцынскі агляд, — распавядаюць чытачы.

Мужчыне памералі тэмпературу і ўзялі кроў на аналіз. Таксама ў яго ўзялі кантакты і адрас, каб паведаміць вынікі. На хуткасць праходжання мяжы гэта не паўплывала. Пасажыры маршруткі не панікавалі.


Каронавірус у Літве, прэзідэнт на карантыне і заражэнне сабакі. Што адбываецца ў свеце?

Каранавірус прыйшоў і ў Беларусь: інфікаваны іранскі студэнт прыляцеў з Баку

Што рабіць, калі каранавірус прыйдзе ў Беларусь. Сімптомы, перасцярогі, правілы паводзін

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024