У Беларусі будуць праводзіць абследаванні і лабараторную дыягностыку ўсіх грамадзян, якія прыбылі пасля 20 лютага з Кітая, Ірана, Італіі і Паўднёвай Карэі, або прыбудуць адтуль. Міністэрства аховы здароўя прыняла такое рашэнне з прычыны пагаршэння эпідэмічнай сытуацыі ў гэтых краінах. Разам з тым ўзмацнілі кантроль на мяжы пры ў'здзе ў Беларусь.

«У сувязі з тым, што колькасць беларускіх і замежных грамадзян, якіх неабходна абследаваць і шпіталізаваць павялічваецца, было прынята рашэнне задзейнічаць планы Міністэрства аховы здароўя па размяшчэнні грамадзян з сімптомамі рэспіраторных захворванняў не толькі ў карпусах Мінскай інфекцыйнай бальніцы, але і ў тэрапеўтычным корпусе Мінскай клінічнай бальніцы № 6, а таксама ў некаторых абласных установах аховы здароўя», — адзначаюць на сайце міністэрства.

На мяжы ўзмацнілі кантроль за тымі, хто ў'язджае ў краіну. Так, як паведаміў карэспандэнт hrodna.life 1 сакавіка, у пункце пропуску «Прывалка» ўсіх пасажыраў маршруткі правяралі цеплавізарамі. Асобная супрацоўніца з маскай цікавілася, як яны сябе адчуваюць і адкуль едуць, ці не наведвалі Кітай або Італію, патлумачыўшы, што праверка звязаная з каранавірусам. Пасажыраў цягніка «Вільнюс-Мінск» у той жа дзень проста запытвалі, адкуль тыя едуць.