7 сакавіка ў Гродне ў Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3) пройдзе фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova». На ім можна будзе даведацца пра найлепшыя навінкі літаратуры ў Беларусі ад саміх аўтараў і перакладчыкаў, выдаўцоў ды іншых культурных герояў нашага часу. Фэст гасцюе ў Гродне ўжо другі раз.

У адзін дзень у нашым горадзе сустрэнуцца Уладзімер Арлоў, Валянціна Аксак, Андрэй Хадановіч, Марына Шода, Павел Баркоўскі, Ганна Севярынец, Аляксандр Фядута, Сяргей Харэўскі, Тацяна Нядбай, Ілля Сін.

Можна будзе не толькі паслухаць літаратараў і музыкаў і паўдзельнічаць у дыскусіях, але і набыць кнігі выдавецтваў «Логвінаў», Змітра Коласа, Андрэя Янушкевіча, «Галіяфы», «ARCHE», часопісы «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!» ды атрымаць аўтографы аўтараў і перакладчыкаў.

Сярод кніжных навінак, якія прадставяць аўтары і выдаўцы, «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль» Ганны Янкуты, новы пераклад «Каханка Вялікай Мядзведзіцы» Сяргея Пясецкага, двухтомнік Збігнева Герберта, «Кава ў арліным гняздзе» Валянціны Аксак, «Вада пачынае жыць» Артура Камароўскага, выбраныя вершы Георга Гайма, Фернанду Песоа і Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага ў серыі «Паэты планеты», «Спадар Свабода. Жыццё і смерць Ігара Герменчука» Сяргея Астраўцова і шмат чаго іншага.

Тамсама можна будзе пагутарыць пра кнігу і мову з перакладчыцай кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» Джаан Роўлінг. Аўтарка асабіста зацверджвала выдаўца, перакладчыцу, вокладку і макет для першай кнігі «Гары Потэра» па-беларуску.

"Гары Потэр" і іншыя прызямляцца ў Гродне. На адзін дзень горад стане сталіцай літаратуры

ПАДРАБЯЗНАЯ ПРАГРАМА:

12.00−12.30 Прэзентацыя дзіцячых часопісаў «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!» з Аляксеем Шэіным.
12.30−13.15 «Кот Шпрот і магічнае крэсла»: Ганна Янкута і Марына Шода з арыгінальнымі і перакладнымі кнігамі для дзяцей.
13.15−13.45 «Гары Потэр» па-беларуску. Дыскусія пра кнігу з удзелам перакладчыцы Алены Пятровіч і выдаўца Андрэя Янушкевіча.

14.00−14.30 Сяргей Астраўцоў з кнігай «Спадар Свабода. Жыццё і смерць Ігара Герменчука». Мадэратар Сяргей Дубавец.
14.30−14.45 Прэзентацыя кнігі «Уводзіны ў філасофію» з яе ўкладальнікам Паўлам Баркоўскім.
14.45−15.30 Модны Купала, свойскі Анегін: якіх «сюпрызаў» чакаць ад класікаў? Размова з Ганнай Севярынец і Аляксандрам Фядутам. Мадэратарка Ганна Янкута.
15.30−16.20 Чатыры кнігі паэзіі: Валянціна Аксак «Кава ў арліным гняздзе», Артур Камароўскі «Вада пачынае жыць», Марыя Мартысевіч «Сарматыя», Галіна Сіўчанка «Зоў звычаю».

16.30−17.20 Лекцыя Сяргея Харэўскага «Зачараваныя рэвалюцыяй: лёсы мастакоў Беларусі пасля рэвалюцыяў 1917 года. Да стагодзя УНОВИС».
17.20−17.40 «Нататкі кантрабандыста» Віктара Сазонава.
17.40−18.40 «Кантрабандысты планеты»: замежная паэзія і проза па-беларуску. З удзелам Ігара Крэбса, Марыі Пушкінай, Андрэя Хадановіча, Марыны Шоды і Ганны Янкуты. Прэзентацыя новага перакладу «Каханка Вялікай Мядзведзіцы» Сяргея Пясецкага.

18.50−20.10 Уладзімір Караткевіч і «філасофскі камень». Дыскусія з удзелам Уладзімера Арлова, Сяргея Дубаўца, Марыі Мартысевіч, Аляксандра Фядуты. Мадэратар Андрэй Хадановіч.
20.10−20.30 «Улюбёныя паэты Віктара Шалкевіча»: аўтарскі перформанс.
20.30 Паэтычна-музычны ДЖЭМ. Музыкі: Уладзь Лянкевіч і Эрык Арлоў-Шымкус. Аўтары: Уладзімер Арлоў, Дар’я Бялькевіч, Тацяна Нядбай, Ілля Сін, Андрэй Хадановіч ды іншыя.

АЎТОГРАФ-СЕСІІ:

13.45 Ганна Янкута, Алена Пятровіч і Гары Потэр.
14.30 Сяргей Астраўцоў.
15.30 Ганна Севярынец і Аляксандр Фядута.
16.00 Валянціна Аксак і Артур Камароўскі.
18.40 Марыя Пушкіна з Сяргеем Пясецкім, перакладчыкі «Паэтаў планеты».
20.10 Уладзімер Арлоў.

Уваход на ўсе часткі праграмы вольны.

«Pradmova» — пляцоўка для камунікацыі паміж выдаўцамі, аўтарамі, рэдактарамі, ілюстратарамі, дызайнерамі і чытачамі. Фестываль праходзіць з 2018 года ў Мінску і рэгіёнах Беларусі. Штогод у ім прымаюць удзел найлепшыя беларускія і замежныя літаратары, а праграма складаецца з дзесяткаў разнастайных імпрэз.

Фэст адбудзецца 7 сакавіка, у суботу, з 12:00 да 21:30 ў Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3)