Першая лекцыя па гісторыі Старога замка прайшла 13 сакавіка ў музеі «Гродна ў мініяцюры». Пра замак часоў Вітаўта расказаў краязнавец Ігар Лапеха. Ён распавёў, дзе быў уваход у замак, колькі было вежаў, як здабывалася вада і як на аснове крыніц зрабіць макет замка на XIV ст.
Ігар Лапеха кажа: каб знайсці ісціну ў рэканструкцыі замка, трэба ў першую чаргу разгледзець усе навуковыя канцэпцыі. Найбольш абгрунтаваныя на сёння дзве.
Адна — «кананічная» — створана археолагам Яраславам Вайцяхоўскім у 1930-я. Згодна з ёй, замак меў пяць абарончых вежаў, палац з боку горада і ўязную брама непадалёк ад сучаснай.
Другая — «наватарская» — належыць Міколу Волкаву. Згодна з ёй замак налічваў чатыры вежы, палац князя быў з боку Нёмана, уязная брама была таксама з боку ракі.
Лапеха «будаваў» свой замак у выглядзе макета згодна з «кананічнай» канцэпцыяй. Ён гэта абгрунтоўвае вялікай базай выкарыстаных крыніц. Гэта і вынікі археалагічных раскопак, і гравюра Цюнта 1568 года, і інвентар 1578 года, і аналагі падобных пабудоў нашага рэгіёна (Ліда, Крэва, Навагрудак). У выніку карпатлівай працы па вывучэнні крыніц паўстаў макет Старога замка, які зараз выстаўляецца ў цэнтры «Спадчына» (вул.Рэйманта, 12).
На думку Лапехі, у вежы каля Нёмана быў зроблены механізм з ланцугамі, які дастаўляў ваду ў фартэцыю аж з крыніц на левым беразе Нёмана праз раку. Ён абгрунтоўвае гэта канструкцыяй вежы і ўзгадваннем у летапісах эпізоду, калі Ягайла спускаў бярвенні вышэй па Нёмане, каб абарваць ланцугі і пазбавіць абаронцаў замка вады.
У наступнай лекцыі, якую анансаваў Ігар Лапеха, будуць падняты вострыя пытанні рэканструкцыі замка на часы 16 ст. часоў Баторыя. Пра дату і час лекцыі будзе абвешчана дадаткова: сачыце за навінамі і афішай Hrodna.life.
Матэрыял падрыхтаваны гродзенскім краязнаўчым клубам. Больш інфармацыі пра гісторыю горада чытайце ў акаўнце клуба ў Instagram.
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…