Навіны

Галоўнага ідэолага Гродзенскай вобласці адправілі ў Свіслач — кантраляваць пасяўную

Аляксандр Лукашэнка прызначыў былога галоўнага ідэолага Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Вярсоцкага старшынёй Свіслацкага райвыканкама. Новы кіраўнік будзе і ў Дзятлаўскім раёне — на гэтую пазіцыю прызначылі дырэктара ААТ «Прынёманскі» (сельгаспрадпрыемства ў Навагрудскім раёне) Андрэя Садоўскага, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Кар’ера Вярсоцкага

Аляксандр Вярсоцкі кіраваў ідэолагамі Гродзеншчыны з красавіка 2016 года. Кар’еру пачынаў пасля заканчэння БДПУ імя Танка як настаўнік біялогіі ў сярэдняй школе № 6 г. Смаргоні. Працаваў метадыстам аддзела адукацыі Смаргонскага райвыканкама, дырэктарам сярэдняй школы № 1 у Смаргоні, намеснікам старшыні Смаргонскага райвыканкама. З 2011 года працаваў у Гродне — начальнікам упраўлення культуры аблвыканкама, затым першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Лукашэнка параіў заняцца пасяўной

Усяго 16 сакавіка Лукашэнка прызначыў на новыя месцы 28 чыноўнікаў - такіх маштабных прызначэнняў не можа ўспомніць і сам прэзідэнт. Лукашэнка канстатаваў, што большасць з сённяшніх прызначэнцаў будуць працаваць не ў Мінску, а раз’едуцца па рэгіёнах. Таму для іх актуальныя пытанні правядзення пасяўной кампаніі, якая пачалася ўжо ва ўсіх абласцях.

«У сувязі з тым, што неардынарная была зіма, нядрэнная (дай бог, каб сакавік пражылі спакойна, без моцных маразоў), той, хто разгорнецца, будзе з ураджаем, — заўважыў прэзідэнт. — Трэба было аператыўна прымаць кадравыя рашэнні, таму што я не ўяўляю, як раён сёння можа арганізаваць гэтыя работы ў эканоміцы, калі няма кіраўніка».

Што казалі зоркі?

Астролаг Hrodna.life у пачатку года прадказваў чыноўнікам, што нарадзіліся пад знакам «Блізняты», «добры і стабільны год, магчымасць замацаваць леташнія поспехі і матэрыялізаваць новыя ідэі». Відаць, Аляксандр Людвікавіч будзе рэалізоўваць новыя ідэі на новым месцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024