У Беларусі анансавалі анлайн-святкаванне Дня Волі

25 сакавіка святкаванне 102-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі пройдзе ў фармаце анлайн-свята «Годны Дзень Волі» з удзелам вядомых беларускіх дзеячаў культуры, грамадскіх актывістаў і музычных гуртоў.

Абставіны ў Беларусі і свеце вымусілі ўсіх заяўнікаў масавых мерапрыемстваў да Дня Волі адмовіцца ад сваіх планаў, тлумачаць арганізатары.

Чытайце таксама: Дзень Волі ў Гродне адмянілі праз каранавірус. Свята пройдзе ў іншым фармаце

Анлайн-свята назвалі «Годны Дзень Волі», бо ў 2018, і ў 2019 годзе атрымалася арганізаваць годнае адзначэнне Дня Волі ў Гродне і Мінску. Сёлета ў сувязі з пандэміяй каранавірусу і адкліканнем гродзенскімі, а следам і мінскімі арганізатарамі заявак на масавыя мерапрыемствы, свята на Дзень Волі вырашылі арганізаваць у новым фармаце.

«Наша задача з дапамогай сучасных новых медыя аб’яднаць беларусаў у розных кутках Зямлі і праз анлайн-трансляцыю з насычанай праграмай і цікавымі гасцямі стварыць атмасферу агульнай еднасці і салідарнасці, злучыць разам беларусаў, для якіх Дзень Волі — галоўнае нацыянальнае свята, якое трэба годна адзначаць у любых умовах», — расказваюць ініцыятары такога святкавання, прадстаўнікі «Каманды БНР100».

25 сакавіка яны запрашаюць далучыцца да анлайн-свята «Годны Дзень Волі» з дапамогай вашых тэлефонаў, камп’ютараў і тэлевізараў. Трансляцыя пачнецца, а 18.00 на сайце Hodna.by і ў сацыяльных сетках.

Таксама арганізатары заахвочваюць расказваць, як беларусы адзначаюць Дзень Волі 2020 у сацыяльных сетках і пазначаць публікацыі хэштэгам #БНР102.

Чытайце таксама: ФОТА: Гродна адзначае Дзень Волі

«Спадзяемся, што арганізацыю свята і яго анлайн-трансляцыі падхопяць папулярныя беларускія СМІ і блогеры, а беларусы дапамогуць праз сервіс Molamola.by пакрыць выдаткі на яго правядзення», — пішуць ініцыятары святкавання.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024